Пры захаванні тэмпаў аб’ём гандлю Беларусі з Кітаем у 2025 годзе стане ўдвая большым, чым з ЕС — Рыжанкоў

10 чэрвеня, Позірк. Сёння аб’ём гандлю Беларусі з Кітаем “большы, чым з Еўрапейскім саюзам”, хоць “яшчэ гады чатыры таму” гэты ўзровень быў “разы ў тры, напэўна, меншы”, заявіў у інтэрв’ю тэлеканалу “Расія 24” міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў, які знаходзіцца з візітам у Маскве.
“І акрамя таго, сёлета, калі мы будзем ісці тымі тэмпамі, у тым ліку і наш экспарт у Кітай, то [аб’ём гандлю] будзе разы ў два ўжо больш, чым з Еўрапейскім саюзам”, — сцвярджае чыноўнік, не называючы актуальныя даныя па тавараабароце з ЕС і Пекінам.
Кіраўнік МЗС таксама заявіў, што “ў топе” абмеркавання паміж Беларуссю і Расіяй знаходзяцца пытанні “сумеснага процідзеяння недружалюбным мерам трэціх дзяржаў” як супраць Мінска і Масквы паасобку, так і “ў дачыненні да Саюзнай дзяржавы ў цэлым”.
Асобна беларускі міністр раскрытыкаваў краіны Балтыі, якія, паводле яго слоў, з’яўляюцца крыніцай “усіх антырасійскіх, антыбеларускіх, найбольш яркіх, найбольш абвостраных санкцый, нейкіх абмежаванняў або палітычных выказванняў”. “Градус такіх выказванняў усё больш і больш падвышаецца. І ў гэтым я бачу толькі тое, што яны сваіх запланаваных вынікаў не дасягаюць”, — лічыць ён.
Рыжанкоў лічыць “вельмі парадаксальным”, што “краіны Балтыі, якія ўваходзілі раней у склад СССР, і Польшча, якая заўсёды была побач з Савецкім Саюзам”, ператварыліся ў “самых заўзятых антырускіх і антыбеларускіх крытыкаў у Еўрапейскім саюзе”.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Мікалай Снапкоў на сустрэчы 21 траўня ў Мінску з намеснікам прэм’ера Дзяржсавета КНР Лю Гочжуном заявіў, што, нягледзячы на ”нелегітымныя заходнія санкцыі” Беларусь “штогод дасягае рэкордных паказчыкаў” двухбаковага гандлю з Кітаем. Паводле слоў Снапкова, якія прыводзіла прэс-служба ўрада, “за апошнія пяць гадоў” абарот паміж дзвюма краінамі “вырас у два разы і летась склаў рэкордныя 8,6 млрд амерыканскіх долараў”.
Цяпер дзейнічае шэраг пакетаў санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, як асобных, так і ў рамках антырасійскіх абмежавальных мер. Яны накладваюць значныя абмежаванні на ўзаемны гандаль.
Нагодай для ўвядзення санкцый сталі шматлікія парушэнні правоў чалавека, штучна створаны міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЕС, падтрымка афіцыйным Мінскам расійскай ваеннай агрэсіі ў дачыненні да Украіны.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



