У Лёзненскім раёне кіроўца збіў лася, выйшаў на праезную частку і трапіў пад колы аўтамабіля
10 чэрвеня, Позірк. Смяротная аварыя адбылася каля “апоўначы 9 чэрвеня” ў Лёзненскім раёне, на 52-м кіламетры аўтадарогі Р-21 (Віцебск — мяжа РФ), паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя Віцебскай вобласці.
Паводле інфармацыі службы, 53-гадовы кіроўца аўтамабіля Hyundai ехаў з боку Віцебска і збіў “дзікую жывёліну, што раптоўна выбегла на праезную частку”, — лася.
“Пасля ўчынення ДТЗ кіроўца выйшаў з аўтамабіля на праезную частку дарогі, дзе на яго быў здзейснены наезд аўтамабілем Kia Sportage, які рухаўся ў сустрэчным напрамку. У выніку аварыі пешаход (гаворка пра кіроўцу Hyundai. — “Позірк”.) ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дзяржаўтаінспекцыя заклікала кіроўцаў “быць вельмі пільнымі”, адзначыўшы, што “выбар бяспечнай хуткасці ў раёне ляснога масіву і асцярожнасць пры праездзе небяспечных адрэзкаў дазволяць пазбегнуць ДТЗ”.
Служба таксама заклікала кіроўцаў, “каб пазбегнуць трагічных наступстваў”, пасля абазначэння месца аварыі пакідаць праезную частку.

- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць фізічных асоб па спажывецкіх крэдытах за год вырасла на 34,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ асацыяцыі бізнесу і наймальнікаў заявілі аб "дэградацыі імпартазамяшчэння“ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах за год вырасла ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Фінляндыі крокі па вызваленні палітвязняў, пагрозы незалежнасці Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка