У Брэсце затрыманы грамадзянін РФ, які спрабаваў выехаць у Польшчу з падробленым украінскім пашпартам

10 чэрвеня, Позірк. У пункце пропуску Брэст увечары 6 чэрвеня пагранічнікі затрымалі мужчыну, які меў намер выехаць у Польшчу з падробленым пашпартам, паведаміла 10 чэрвеня прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
На памежным кантролі, як сцвярджае ведамства, было выяўлена, што “пашпарт грамадзяніна Украіны мае прыкметы поўнай падробкі”. Пры аглядзе асабістых рэчаў “у яго быў знойдзены сапраўдны расійскі пашпарт”.
“Замежнік патлумачыў, што планаваў выехаць у Еўрасаюз да сваіх сваякоў”, — адзначыў Дзяржпагранкамітэт.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання Брэсцкай пагранічнай групы. За спробу незаконнага перасячэння мяжы яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў (4.200 беларускіх рублёў).
У той жа час Дзяржпагранкамітэт нагадаў, што “за выкарыстанне падробленых дакументаў прадугледжана крымінальная адказнасць — абмежаванне волі на тэрмін да 2 гадоў”.
Пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны Польшча і краіны Балтыі абмежавалі ўезд на сваю тэрыторыю для грамадзян Расіі.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



