Лукашэнка ўхваліў праекты гандлёвых пагадненняў ЕАЭС з Манголіяй і ААЭ
9 чэрвеня, Позірк. Праекты гандлёвых пагадненняў Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) з Манголіяй і Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі ўхваліў 9 чэрвеня адпаведным указам Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
У выпадку з Манголіяй гаворка ідзе аб Часовым гандлёвым пагадненні, з ААЭ — аб Пагадненні аб эканамічным партнёрстве.
На правядзенне перамоў па праектах пагадненняў Лукашэнка ўпаўнаважыў урад.
Раней паведамлялася, што часовае пагадненне аб свабодным гандлі з Манголіяй (звычайна папярэднічае перамовам па заключэнні пастаяннага пагаднення) і пастаяннае з ААЭ могуць быць падпісаныя падчас пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў Мінску ў канцы чэрвеня.
У лютым гэтага года ў МЗС Расіі паведамлялі, што ля “фінішнай рысы” знаходзіцца падрыхтоўка такога пагаднення паміж ЕАЭС і Інданезіяй.
ЕАЭС — арганізацыя рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі, якая валодае міжнароднай правасуб’ектнасцю. Яе паўнапраўнымі членамі з’яўляюцца Беларусь, Казахстан і Расія (з 1 студзеня 2015 года), а таксама Арменія (з 2 студзеня 2015 года) і Кыргызстан (з 12 жніўня 2015 года). Краіны-назіральнікі — Куба, Малдова, Узбекістан. Пагадненне аб зоне свабоднага гандлю з ЕАЭС падпісалі В’етнам, Іран, Сербія і Сінгапур.

- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаГістарычны досвед Беларусі і Ірландыі ў захаванні нацыянальнай ідэнтычнасці падобны — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаУ верасні колькасць занятых у эканоміцы зменшылася амаль на 11 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь і Манголія заключылі 17 пагадненняў на 50 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗ пачатку 2026 года на аб'ектах АПК згарэла або пацярпела 36 адзінак сельгастэхнікі — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваНа патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 32 грамадзяніны Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЗа 25 дзён кастрычніка суседнія краіны ЕС зафіксавалі амаль 900 спробаў незаконнай міграцыі з беларускайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка

