Праз непагадзь 8 і 9 чэрвеня парушалася электразабеспячэнне 72 паселішчаў Гомельскай вобласці

9 чэрвеня, Позірк. Моцны вецер парывамі да 20 метраў на секунду, залевы і навальніцы 8 і 9 чэрвеня прывялі да парушэння электразабеспячэння ў 72 населеных пунктах Гомельскай вобласці, паведамляе прадпрыемства “Гомельэнерга”.
Найбольш праз непагадзь пацярпелі Гомельскі, Мазырскі і Рэчыцкі раёны.
Прычынамі адключэнняў сталі абрывы правадоў ліній электраперадачы, выкліканыя падзеннем дрэў, а таксама пашкоджанне апор і іншых элементаў ЛЭП.
Да ліквідацыі пашкоджанняў прыцягнулі 16 брыгад адмыслоўцаў і восем адзінак спецтэхнікі. Да 13:15 электразабеспячэнне цалкам аднавілі.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Мінэнерга”, электрычнасць знікала таксама ў паселішчах Мінскай вобласці, аднак усе пашкоджанні ліквідавалі яшчэ 8 чэрвеня.
Разам з тым супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях працягваюць ліквідаваць наступствы непагадзі. Паводле аператыўных звестак МНС, за апошнія суткі ў выніку “праходжання моцных залеваў і шквалістага ўзмацнення ветру з парывамі 15–20 м/с” у Гомельскай вобласці зафіксавана 9 выпадкаў падзення дрэў, Мінскай — 2. Пашкоджаныя тры аўтамабілі ў Мазыры (Гомельская вобласць).
Праз моцныя навальніцы на 9 чэрвеня Белгідрамет абвясціў аранжавы ўзровень небяспекі.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за год зменшылася на 2,5%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаВузкасць рынку накапляльных відаў страхавання ўскладняе яго рост, пагаршае якасць паслуг — часопіс Мінфіна (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства