У аўтааварыі пад Жыткавічамі загінула 14-гадовая дзяўчынка, віноўнік ДТЗ затрыманы пасля спробы схавацца

8 чэрвеня, Позірк. Аб смяротным дарожна-транспартным здарэнні ў Жыткавіцкім раёне (Гомельская вобласць) паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
ДТЗ здарылася ў ноч на 8 чэрвеня ў вёсцы Дуброва, паводле папярэдняй інфармацыі, 20-гадовы кіроўца-бяспраўнік за рулём аўтамабіля “Фальксваген” “на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем і з’ехаў на абочыну”.
“У выніку аўтамабіль перакуліўся, загінула 14-гадовая дзяўчынка-пасажыр”, — гаворыцца ў паведамленні.
Кіроўца ўцёк з месца здарэння, але “аператыўна быў устаноўлены і затрыманы”, адзначылі ў МУС.
“Пры здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння кіроўца абавязаны заставацца на месцы, аказаць дапамогу пацярпеламу, не перамяшчаць транспартны сродак і прадметы, якія маюць дачыненне да таго, што здарылася, паведаміць аб тым, што адбылося ў міліцыю і хуткую дапамогу”, — падкрэслівае ведамства.
Раней “Позірк” паведамляў, што агульная колькасць аўтамабільных аварый у Беларусі ў 2024 годзе павялічылася на 8,8% у параўнанні з 2023-м (з 3.173 да 3.453). Загінула ў гадавым вымярэнні на 0,5% менш чалавек (434 супраць 436).

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка