МУС паведаміла пра затрыманне кіроўцы са смяротнай дозай алкаголю ў крыві — 5,6 праміле

8 чэрвеня, Позірк. Аб затрыманні ў Верхнядзвінску (Віцебская вобласць) “алкарэкардсмена” паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Падкрэсліваецца, што ў мясцовае РАУС аб перамяшчэнні на электрамапедзе “меркавана нецвярозага мужчыны” паведаміў “неабыякавы грамадзянін”.
“Супрацоўнікі ДАІ неадкладна выбылі на месца і затрымалі 43-гадовага мясцовага жыхара з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Ён катэгарычна адмовіўся прайсці з інспектарамі і пры затрыманні аказаў непадпарадкаванне. У дачыненні да кіроўцы ўжываліся фізічная сіла і спецыяльныя сродкі”, — адзначае ведамства.
Сцвярджаецца, што медыцынскі агляд “пацвердзіў падазрэнне”, вызначыўшы ўтрыманне алкаголю ў арганізме затрыманага на ўзроўні 5,6 праміле.
“Складзеныя адміністрацыйныя пратаколы за кіраванне транспартам у п’яным выглядзе і без правоў, абразу і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі пры выкананні імі службовых абавязкаў”, — паведамілі ў МУС.
Праміле — адзінка вымярэння, якая паказвае масу алкаголю ў 1000 мл крыві. Смяротнай дозай атручвання з’яўляецца канцэнтрацыя алкаголю звыш 4 праміле.

МУС: Па віне п’яных кіроўцаў з пачатку года загінула 47 чалавек, траўмавана 198
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, Эканоміка
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка, ЭканомікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Палітыка, Эканоміка
-
Грамадства
-
Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Грамадства, Палітыка
-
Палітыка
-
Палітыка, Эканоміка