ДТЗ у Брэсце — загінулі матацыкліст-бяспраўнік і пасажырка

8 чэрвеня, Позірк. Два чалавекі загінулі ў дарожна-транспартным здарэнні 8 чэрвеня ў Брэсце, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Каля 5 гадзін раніцы на вуліцы Ковельскай “33-гадовы жыхар Іванаўскага раёна, не маючы пасведчання кіроўцы, кіруючы матацыклам “Кавасакі”, паводле папярэдняй інфармацыі, не абраў бяспечную хуткасць руху і здзейсніў наезд на металічную агароджу”, адзначылі ў ведамстве.
“Матацыкліст і 55-гадовая жанчына-пасажыр загінулі”, — гаворыцца ў паведамленні.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, следча-аператыўная група.
МУС звяртае ўвагу, што “пры руху падчас вялікіх ападкаў кіроўцам варта быць асабліва асцярожнымі, асцерагацца страты кантролю над транспартным сродкам, загадзя зніжаць хуткасць, пазбягаць рэзкіх манеўраў”.
Як паведамлялася, у ноч на 8 чэрвеня навальнічны фронт прывёў да парушэння жыццядзейнасці ў асобных раёнах краіны.
Паводле інфармацыі прадпрыемства “Брэстэнэрга“, навальніца і моцныя парывы ветру абясточылі спажыўцоў у “асобных населеных пунктах Брэсцкага і Маларыцкага раёнаў”. “Энэргетыкі прыступілі да аднаўлення пашкоджаных ліній электраперадачы адразу пасля спынення дажджу і ветру”, — адзначаецца ў прэс-рэлізе.
3 чэрвеня МУС паведаміла аб смяротным ДТЗ у Жлобінскім раёне (Гомельская вобласць). Загінулі тры чалавекі. Узбуджана крымінальная справа. Ведамства папярэдзіла, што “ў дрэнных умовах надвор’я кіроўцу неабходна выбіраць бяспечную хуткасць, не здзяйсняць неабдуманыя манеўры, выключыць рэзкія рухі рулём, разгоны і тармажэнні”. “Пры пагаршэнні бачнасці уключыце блізкае святло фар, вытрымлівайце бяспечную дыстанцыю і бакавы інтэрвал”, — рэкамендавала міністэрства.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- ГрамадстваЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



