Мінск 19:14

Ціханоўская наведае Брусель

Архіўнае фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

6 чэрвеня, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская наведае Брусель 11–12 чэрвеня, паведамляе яе прэс-служба.

Адбудзецца “шэраг высокаўзроўневых мерапрыемстваў і сустрэч”, прысвечаных сітуацыі ў краіне і супрацоўніцтву паміж ЕС і Беларуссю.

Палітык возьме ўдзел у паседжанні кансультатыўнай групы ЕС–Беларусь, якую арганізуе Еўрапейская служба знешніх дзеянняў, прыме ўдзел у тэматычных панэлях, прысвечаных палітычным падзеям, правам чалавека, незалежным медыя і падтрымцы грамадзянскай супольнасці.

Прадугледжана сустрэча з прадстаўнікамі ЕС, дыпламатамі і спецыяльнымі пасланнікамі асобных краін, каб “абмеркаваць далейшыя міжнародныя дзеянні ў падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”.

Таксама Ціханоўская выступіць на штогадовым Брусельскім форуме.

Апошні раз дэмлідар наведвала сталіцу Бельгіі 18 сакавіка. Яна ўзяла ўдзел у сустрэчы міністраў ЕС па знешняй палітыцы, дзе абмяркоўвалася стратэгія ЕС у дачыненні да Беларусі, у тым ліку санкцыі і непрызнанне прэзідэнцкіх выбараў 26 студзеня.

Падзяліцца: