Ва ўдзельнікаў сацапытанняў Беларускай аналітычнай майстэрні адбыліся ператрусы, ёсць затрыманыя (дапоўнена)

4 чэрвеня, Позірк. Ва ўдзельнікаў сацыялагічных апытанняў у Беларусі, арганізаваных Беларускай аналітычнай майстэрняй (Варшава), прайшлі ператрусы, ёсць затрыманыя. Пра гэта паведамілі “Позірку” дзве крыніцы, знаёмыя з сітуацыяй.
Рэйды праводзілі супрацоўнікі КДБ.
Паводле інфармацыі крыніц, некаторыя грамадзяне маюць статус сведак, як мінімум на аднаго затрыманага заведзеная крымінальная справа. Аднаму ўдзельніку апытанняў удалося выехаць у бязвізавую краіну.
Дапаўненне. Ініцыятыва “Хрысціянская візія“ паведамляе, што па справе могуць быць затрыманыя полацкая журналістка Ціна Палынская і яе 22-гадовая дачка. Затрыманне Палынскай раней пацвердзіла крыніца “Позірку”, якая таксама не выключае сувязі са справай сацыёлагаў. Паводле інфармацыі “ХВ”, абедзве знаходзяцца ў віцебскім СІЗА № 2.

- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь на трэцім месцы ў ЕАЭС па падаражэнні квартплаты і тарыфаў ЖКП (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць вакансій на рынку працы за 5 гадоў павялічылася ў 2,3 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка


