Беларусь з першых дзён “канфлікту” ва Украіне выступае за яго мірнае ўрэгуляванне — амбасадар у Турцыі Глаз

1 чэрвеня, Позірк. Беларусь “вельмі зацікаўленая ў больш хуткім вырашэнні канфлікту паміж Расіяй і Украінай”, заявіў амбасадар у Турцыі Анатоль Глаз 1 чэрвеня ў інтэрв’ю інфармагенцтву гэтай краіны “Анадалу”.
“Ён звярнуў увагу на той факт, што з першых дзён канфлікту Беларусь і Турцыя выступаюць за яго мірнае ўрэгуляванне і стабільнасць у рэгіёне”, — адзначаецца ў публікацыі.
“Наша краіна мяжуе з Украінай, таму мы яшчэ і глыбока па-чалавечы перажываем тое, што адбываецца: нам неабыякавыя ахвяры і мы радуемся любому прагрэсу ў перамоўным працэсе”, — сказаў Глаз.
Ён назваў “канфлікт” ва Украіне “глыбока асабістым” і “гуманітарным” для ўладаў у Мінску.
Чакаецца, што 2 чэрвеня ў Стамбуле (Турцыя) пройдзе другі раўнд перамоваў паміж Масквой і Кіевам з нагоды ўрэгулявання сітуацыі ва Украіне. Першы раўнд прайшоў 16 траўня, па яго выніках бакі правялі найбуйнейшы з пачатку вайны абмен палонных у фармаце “1.000 на 1.000”. Зрухаў да спынення баявых дзеянняў на перамовах не адбылося.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. У “першыя дні канфлікту”, пра якія гаворыцца ў інтэрв’ю Глаза, беларуская тэрыторыя і інфраструктура актыўна выкарыстоўваліся РФ для нападу, з Беларусі было ажыццёўлена прамое ўварванне ва Украіну, праводзіліся бамбардзіроўкі ўкраінскіх гарадоў.
За саўдзел у агрэсіі супраць Украіны ў дачыненні да Беларусі ўведзеныя маштабныя міжнародныя санкцыі.

- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені прамвытворчасць скарацілася на 0,3%, год таму быў рост на 7,5% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаМінск і Мінская вобласць забяспечылі больш за палову ВУП за сем месяцаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЧацвёрты месяц запар у Беларусі фіксуецца запаволенне росту рознічнага тавараабаротуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаВУП у студзені — ліпені вырас на 1,3% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка