Лукашэнка прыгразіў крымінальнай адказнасцю за падзеж жывёлы, які дасягнуў “гістарычнага максімуму”

29 траўня, Позірк. Падзеж жывёлы “дасягнуў гістарычнага максімуму”, канстатаваў 29 траўня Аляксандр Лукашэнка на першым пасяджэнні ўрада новага складу.
Ён прапанаваў вырашыць праблему падзяжу цялят пераводам іх у іншыя гаспадаркі. “Калі ў Віцебскай, Магілёўскай або ў іншых абласцях у нас вялікі падзеж, мы дамаўляліся, што гэтых цялятаў <…> малодзівам адпаілі, першую вакцынацыю зрабілі, забіраем і пераводзім у нармальную гаспадарку. Для таго каб ажыццявіць дагадоўванне, адкорм. <…> Але калі ты страчваеш маладняк, яго трэба проста забраць. Ну, не проста забраць, а заплаціць тым, хто перадаеякія <…>, ім заплаціць добрыя грошы. Але гэта ўсё роўна будзе плюс, бо загіне скаціна”, — сказаў Лукашэнка (па відэа на сайце videobel.by).
Ён эмацыйна выказаўся пра гібель цялят: “Яшчэ раз падкрэсліваю, я гэтага наогул не разумею як чалавек вясковы, які працаваў трохі ў сельскай гаспадарцы. Ну, і наогул, як можна дапусціць гібель маленькіх гэтых дзетак, цялятак? Ну, як гэта можна? І самае галоўнае, што мяне да глыбіні душы абурае. Мы аператыўна правялі кантроль па краіне, асабліва па Віцебскай вобласці. <…> Раённыя ветурачы замест таго, каб лячыць, прафілактаваць і іншае, абмяркоўваюць з лекарамі ў гаспадарцы, як схаваць гэты падзеж. Даходзіць да жаху. <…> Але гэта кашмар. Гэта кашмар. Гэта недапушчальна. За гэта трэба несці крымінальную адказнасць”.
Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (каровы, быкі і інш.) на канец красавіка 2025 года склала 3 млн 989 тыс. 212 — на 2,3% менш у параўнанні з аналагічнай датай 2024-га (4 млн 82 тыс. 584), вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
За 2024 год падзеж буйной рагатай жывёлы ў цэлым па краіне павялічыўся на 19,1% (з 124,2 тыс.да 147,9 тыс. галоў). У Брэсцкай вобласці — на 6,5% (з 23 тыс. да 24,5 тыс.), Віцебскай — на 12% (з 13,2 тыс. да 14,8 тыс.), Гомельскай — на 22,3% (з 25,7 тыс. да 31,4 тыс.), Гродзенскай — на 11,9% (з 14,8 тыс. да 16,5 тыс.), Мінскай — на 22,6% (з 28,4 тыс. да 34,9 тыс), Магілёўскай — на 35,4% (з 19 тыс. да 25,7 тыс.).
28 траўня Лукашэнка падчас дакладу старшыні Брэсцкага аблвыканкама Пятра Пархомчыка анансаваў сёлета “вельмі жорсткую размову з нагоды падзяжу жывёлы”.
На семінары-нарадзе аб развіцці жывёлагадоўлі 22 верасня 2023 года ў Салігорску (Мінская вобласць) Лукашэнка заявіў, што падзеж вырас у 53 раёнах, у 14 — перавысіў узровень папярэдняга года ў паўтара раза. У Чашніцкім раёне Віцебскай вобласці, сказаў ён, падзеж павялічыўся амаль у 3 разы, у Краснапольскім раёне Магілёўскай вобласці — у чатыры.
У асобных сельгасарганізацыях жывёлу ўтрымліваюць у антысанітарных умовах, адсутнічае падсцілачны матэрыял, не своечасова прыбіраецца гной, не выконваюцца рацыёны кармлення і тэмпературны рэжым, сказаў Лукашэнка.
У асобных сельгасарганізацыях жывёлу ўтрымліваюць у антысанітарных умовах, адсутнічае падсцілачны матэрыял, не своечасова прыбіраецца гной, не выконваюцца рацыёны кармлення і тэмпературны рэжым, сказаў Лукашэнка.
Тады ён падкрэсліў, што гэта “апошняе папярэджанне”.
У сакавіку 2019 года Лукашэнка зладзіў “кадравую чыстку” падчас наведвання аграхолдынга “Купалаўскі” ў Магілёўскай вобласці. Умовы ўтрымання жывёлы ён параўнаў з Асвенцымам — нацысцкім лагерам смерці на тэрыторыі Польшчы ў гады Другой сусветнай вайны. “Яна ж уся абасраная”, — сказаў Лукашэнка, гледзячы на адну з кароў.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка