Лукашэнка прапанаваў дарыць маладым спецыялістам ветлыя дамы ў “мядзведжых кутах”
29 траўня, Позірк. Прыярытэтным пытаннем бягучай пяцігодкі з’яўляецца арэнднае жыллё, заявіў 29 траўня Аляксандр Лукашэнка на першым пасяджэнні ўрада новага складу.
Яго выступ трансляваўся на сайце vedeobel.by.
Паводле слоў Лукашэнкі, у Беларусі налічваецца каля 3–4 тыс. дамоў, на рэнавацыю якіх штогод патрабуецца больш за 10 млн рублёў. Ён лічыць, што такія дамы можна прадаваць людзям, якія жывуць у нястачы, ці нават дарыць для замацавання кадраў у рэгіёнах.
“Можа, дом мэтазгодна нейкаму маладому спецыялісту дзесьці ў мядзведжым куце, як у нас кажуць, хоць у Беларусі ўжо такіх няма, варта і падарыць гэты дом, дарам аддаць”, — сказаў Лукашэнка.
У сельскай мясцовасці арганізацыі, на балансе якіх знаходзіцца такая нерухомасць, часам не праводзяць капрамонт, дамы прыходзць у заняпад, дадаў прамоўца. Арандатары, у сваю чаргу, “у бягучы рамонт ўкладвацца не спяшаюцца або ж эканомяць, таму што жыллё не сваё”. “Так і паволі развальваецца гэтае жыллё”, — канстатаваў Лукашэнка.
Ён даручыў да 2026 года адрэгуляваць заканадаўства ў сферы арэнднага жылля: “Дзе, хто, наколькі хутка і на якіх умовах можа прэтэндаваць на арэнднае жыллё і з часам набыць па жаданні яго ва ўласнасць, прычым нават у растэрміноўку. Гэта асабліва важна для невялікіх населеных пунктаў прыкладна да 20 тыс. жыхароў. І гэта будзе добрым стымулам для людзей. Прынцып нескладаны — прапрацаваў пэўную колькасць гадоў, ну дапусцім 10 або 15, без перапынку ў арганізацыі, якая табе дала жыллё ў арэнду, тады атрымліваеш права выкупіць яго ўласнасць”.
Арэнднае жыллё, якое знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы ці горада, прадастаўляецца паводле дамовы найму за фіксаваную плату, звычайна па цане ніжэй рынкавай. Прадастаўляецца людзям, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, часцей за ўсё шматдзетным сем’ям, маладым спецыялістам, ваеннаслужачым, работнікам бюджэтнай сферы і іншым ільготным катэгорыям.
У студзені — красавіку 2025 года арганізацыі ўсіх формаў уласнасці пабудавалі 11,1 тыс. новых кватэр (за аналагічны перыяд 2024-га — 10,5 тыс.; +5,7%), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
У эксплуатацыю ўведзена 1.147 тыс.квадратных метраў агульнай плошчы жылля (1.022,8 тыс.; +12,1%).
Для маючых патрэбу ў паляпшэнні ўмоў за гэты час уведзена 355,9 тыс. кв. м жылля (333,5 тыс.; +6,7%), у тым ліку з дзяржпадтрымкай — 215 тыс. (207,5 тыс.; +3,6%).
У сельскіх населеных пунктах увялі ў эксплуатацыю 518,5 тыс. кв. м жылля (383,7 тыс.; + 35,1%).
На нарадзе з урадам 19 жніўня 2024 года Лукашэнка заявіў, што ў “справаздачах аналітыкаў” адной з першых прычын адтоку кадраў з невялікіх населеных пунктаў называецца “адсутнасць магчымасці набыць уласнае жыллё ці хаця б засяліцца ў арганізаванае камфортнае і добраўпарадкаванае арэнднае жыллё”.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 6–10 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаБелстат: Спажывецкія цэны ў кастрычніку выраслі на 0,3%, за год — на 6,9% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Джон Коўл — не наіўны, ён цудоўна разумее, хто такі Лукашэнка (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ЭканомікаДоля продажу беларускіх тавараў на ўнутраным рынку знізілася да 55%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

