Прэзідэнт Украіны Зяленскі назваў немагчымым правядзенне перагавораў з РФ у Беларусі

28 траўня, Позірк. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі назваў немагчымым правядзенне перагавораў з Расіяй у Беларусі, вынікае з паведамлення інфармагенцтва “Інтэрфакс-Украіна”.
Палітык заявіў журналістам 27 траўня, што Украіна разглядае ў якасці пляцовак для магчымых перагавораў па спыненні вайны Турцыю, Ватыкан і Швейцарыю. Ватыканскую пляцоўку, паводле яго слоў, “падтрымліваюць усе, акрамя расійскага боку”.
“Усе перадалі сігналы пра гатоўнасць да наступных сустрэч. І Швейцарыя. Вельмі хоча швейцарскі бок, мы не супраць. Зноў-такі, усе мы падтрымліваем. Ад расіян сігналаў не чулі”, — заявіў Зяленскі.
Прэзідэнт Украіны адзначыў, што свае пляцоўкі для перагавораў прапануюць Мальта і краіны Афрыкі, але Расія “на ўвесь гэты спектр перадала сігнал па Беларусі”.
“Як вам сказаць, да чаго гэта падобна? Калі не хочуць, мне здаецца, людзі мусяць сказаць: “Мы зараз не гатовыя. Або не хочам заканчваць вайну”. Бо гэта несур’ёзна. Беларусь для нас на сёння з’яўляецца краінай, з якой паляцелі ракеты, і, адпаведна, яна з’яўляецца саюзнікам краіны, якая на нас напала. І войскі заходзілі з Беларусі. Гэта проста немагчыма ў дачыненні да Беларусі”, — канстатаваў кіраўнік украінскай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка і прадстаўнікі яго рэжыму неаднаразова заяўлялі, што могуць прыняць у сябе перагаворныя дэлегацыі Украіны і РФ. Пры гэтым сваю ролю яны ацэньваюць супярэчліва, то выказваючы гатоўнасць стаць пасярэднікам, то катэгарычна ад гэтага адмаўляючыся.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль. Нягледзячы на тое, што беларуская тэрыторыя і інфраструктура выкарыстоўваліся для нападу, некалькі раундаў перагавораў паміж Масквой і Кіевам на пачатку вайны прайшлі менавіта ў Беларусі.
Пазней прадстаўнікі рэжыму ў Мінску неаднаразова заяўлялі, што Беларусь мусіць быць прадстаўленая на мірных перагаворах паміж РФ і Украінай.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


