Мінінфарм хоча абменьвацца спісамі “экстрэмісцкай літаратуры” з РФ
26 траўня, Позірк. Абменьвацца спісамі “экстрэмісцкай літаратуры” прапанаваў Расіі намеснік міністра інфармацыі Беларусі Дзяніс Язерскі на ХХ Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне 26 траўня, паведамляе прэс-служба ведамства.
Паводле яго, “зацікаўленасць тут павінна быць узаемнай, а супрацоўніцтва самым цесным“ у барацьбе з “продажам кніг, якія могуць негатыўна ўплываць на чытачоў”.
“Разам мы павінны яшчэ больш і больш цесна працаваць у пытаннях процідзеяння нашым ідэйным апанентам з мэтай недапушчэння рэалізацыі выданняў, у змесце якіх маюцца элементы дэструктыўнага маральна-псіхалагічнага і культурнага ўздзеяння на грамадства, перш за ўсё дзяцей і моладзь“, — сказаў чыноўнік.
Паводле яго сцвярджэння, у краіну нярэдка паступаюць перакладныя кнігі ад расійскіх выдавецтваў, змест якіх “не адпавядае рэалізуемым задачам у сферы духоўна-маральнага развіцця грамадства“ Беларусі і РФ.
Аб масавым паступленні з Расіі “вялікай колькасці літаратуры”, якая “можа быць аднесеная да экстрэмісцкай“, заявіў у лістападзе мінулага года міністр інфармацыі Марат Маркаў: “[Такая літаратура] проста супярэчыць нашым нацыянальным інтарэсам”.
15 траўня ў сувязі з крымінальнай справай у Расіі супраць супрацоўнікаў выдавецтва “Эксмо“ па справе аб “экстрэмізме“, Міністэрства інфармацыі Беларусі запатрабавала ад распаўсюджвальнікаў кніг “правесці рэвізію друкаваных выданняў, якія рэалізуюцца”.
Цяпер у спісе забароненых кніг у Беларусі больш за 90 пазіцый, таксама некаторыя кнігі знаходзяцца ў спісе “экстрэмісцкіх матэрыялаў“, які ўвесь час папаўняецца.
Да “шкодных” Мінінфарм афіцыйна адносіць “друкаваныя выданні, якія скажаюць гістарычную праўду і справядлівасць, прапагандуюць нетрадыцыйныя сэксуальныя адносіны, рэлігійную нецярпімасць, гвалт, жорсткасць і парнаграфію, якія распальваюць варожасць і нянавісць, папулярызуюць нетрадыцыйныя для беларускага грамадства субкультуры, а таксама выданні аб палавым выхаванні дзяцей, здольныя аказаць негатыўны ўплыў на іх фізічнае і псіхічнае развіццё, сказіць уяўленне аб сапраўдных сямейных каштоўнасцях“.


- АнонсыАнонсы падзей на 8 кастрычніка — 23 лістапада 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7 кастрычніка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на беларуска-польскай мяжы за апошнія шэсць дзён узрасла на 20%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка