У Бенгазі адкрыўся Дом Беларусі, лівійскаму боку падораны аўтобусы МАЗ

25 траўня, Позірк. Аб цырымоніі адкрыцця Дома Беларусі, якая адбылася ў Бенгазі (усходняя частка Лівіі), паведамляе прэс-служба ўрада.
Паводле слоў віцэ прэм’ера Віктара Каранкевіча, які ўдзельнічаў у цырымоніі, аб’ект стане “месцам прыцягнення суб’ектаў гаспадарання, бізнес-колаў, дзе будзе магчымасць правядзення сустрэч, абмеркавання канкрэтных кантрактаў і іх заключэння”.
“Прамысловасць, сельская гаспадарка, ахова здароўя, — удакладніў чыноўнік. — Бакі маюць намер развіваць супрацоўніцтва па многіх напрамках. Паглыбіць супрацоўніцтва дамовіліся і па лініі парламентаў”.
Адзначаецца, што беларуская дэлегацыя азнаёмілася ў Бенгазі з “лівійскімі аб’ектамі аховы здароўя”, лівійскі бок “максімальна зацікаўлены ў супрацоўніцтве — ад падрыхтоўкі кадраў да пастаўкі лекаў”.
“Лівійскаму боку былі падораны аўтобусы МАЗ, якія ўжо прыбылі ў пункт прызначэння і гатовыя да выкарыстання. Калі яны добра сябе зарэкамендуюць, быць можа, па вуліцах Бенгазі будзе курсіраваць яшчэ больш беларускай тэхнікі”, — сказаў Каранкевіч.
Беларускія аўтобусы рэгулярна загараюцца ў РФ і Беларусі, прычынай гэтага называюцца санкцыі, уведзеныя супраць прадпрыемства МАЗ.
Аб працоўным візіце ва ўсходнюю частку Лівіі дэлегацыі на чале з Каранкевічам паведамлялася 24 траўня.
“Плануецца абмеркаванне развіцця ў эканамічнай, гуманітарнай, сацыяльнай сферах, а таксама актывізацыя ўзаемадзеяння паміж парламентамі дзвюх краін, — заявіў віцэ-прэм’ер. — Прадугледжваюцца сустрэчы, каб падвесці папярэднія ўжо вынікі дзейнасці, а таксама актывізаваць працу па асноўных кірунках, а таксама актывізаваць пра па асноўных кірунках, якія дазволяць у цэлым забяспечыць безумоўнае выкананне дамоўленасцей, дасягнутых на ўзроўні кіраўніка нашай дзяржавы — паважанага Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі — і фельдмаршала Лівіі спадара Хафтара”.
Вярхоўны галоўнакамандуючы Лівійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфа Хафтар наведваў Мінск у лютым 2025 года. Лукашэнка на сустрэчы з ім заявіў, што беларускія ўлады гатовыя “зрабіць усё”, што прадстаўнікі Лівіі “ўбачаць карыснага ў Беларусі”.
Дэлегацыя Беларусі на чале з Каранкевічам наведвала Бенгазі ў сакавіку. Тады візіцёры прэзентавалі “магчымасці беларускай нафтаперапрацоўкі”, абмеркавалі супрацу ў галіне геолагаразведкі ды інш.
Дэ-юрэ Лівія — адзіная дзяржава, але дэ-факта пасля звяржэння Муамара Кадафі ў 2011 годзе краіна апынулася падзеленай і цяпер кіруецца некалькімі цэнтрамі ўлады.
ААН і міжнародная супольнасць прызнае ўрад нацыянальнага адзінства (УНА) на чале з прэм’ер-міністрам Абдэлем Хамідам Дбэйбам, які кантралюе каля траціны Лівіі — сталіцу Трыпалі і прылеглыя тэрыторыі (заходняя частка дзяржавы).
Каля дзвюх трацін краіны знаходзіцца пад кантролем усходняга ўрада Усамы Хамада, які базуецца ў Бенгазі, Палаты прадстаўнікоў у Табруку, якая яго прызначыла, і ЛНА на чале з Хафтарам, што іх падтрымлівае. Акрамя Беларусі цэнтр улады ва ўсходняй частцы Лівіі падтрымлівае Расія, Егіпет, ААЭ ды інш.
Нягледзячы на тое, што УНА мае большую вагу на міжнароднай арэне, ва ўсходняга ўрада больш уплыву ўнутры краіны, у тым ліку дзякуючы кантролю над рэсурсамі і войскам.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаЗа сем месяцаў 2025 года ў абароненым грунце вырашчана на 0,7% менш гародніны, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаТолькі ў адной з шасці свабодных эканамічных зон атрымалася нарасціць прыбытак у першым паўгоддзі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13–15 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаФрыдман: Тое, што Трамп першай тэмай падняў вызваленне палітвязняў, выклікае некаторы аптымізм (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ПалітыкаВячорка аб вызваленні палітвязняў: Верым, што будуць добрыя навіны, але гатовыя і да негатыўнага сцэнаруМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка