АПК выпрацоўвае пазіцыю перад чэрвеньскай сустрэчай групы “Беларусь — ЕС”

24 траўня, Позірк. Выпрацоўка агульнай пазіцыі да ўдзелу ў чарговай сустрэчы кансультатыўнай групы “Беларусь — ЕС” была галоўнай тэмай пасяджэння Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), якое адбылося 24 траўня ў Варшаве падчас IV Канферэнцыі беларусаў свету.
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, сустрэча згаданай групы адбудзецца 11 чэрвеня ў Брусэлі.
Удзельнікі пасяджэння, як паведамляецца, абмеркавалі, “якія пасылы і прапановы кабінет прадставіць еўрапейскаму боку, і як узаемадзеянне з ЕС можа стаць больш эфектыўным для падтрымкі беларусаў”.
“Асноўны акцэнт — на тым, што сітуацыя ў Беларусі застаецца крытычнай: рэпрэсіі працягваюцца, больш за 1.200 чалавек за кратамі, сотні тысяч вымушаныя жыць у выгнанні, а за грамадскую і палітычную актыўнасць па-ранейшаму пераследуюць, — гаворыцца ў паведамленні. — Падтрымка незалежнасці і суверэнітэту Беларусі, як і дэмакратычнага выбару беларускага народу, застаецца ключавой задачай у стасунках з ЕС”.
Адзначаецца, што падчас сустрэчы кансультатыўнай групы будуць узнятыя пытанні “падтрымкі палітвязняў, рэпрэсаваных беларусаў, добраахвотнікаў і іх сем’яў”, “мабільнасці і візавых магчымасцяў для беларусаў”, “падтрымкі незалежных СМІ”, “бяспекі ў рэгіёне ва ўмовах вайны ва Украіне”.
На пасяджэнні было падкрэслена, што “палітыка ў дачыненні да Беларусі павінна будавацца з абавязковым удзелам дэмакратычных інстытутаў Беларусі, грамадзянскай супольнасці, у тым ліку дыяспары”.
Па выніках сустрэчы склад АПК вырашыў “дапрацаваць пазіцыю і прапановы, каб прадставіць узгодненыя і дакладныя мэсаджы падчас пасяджэння ў Бруселі”.
Першая і другая сустрэчы кансультатыўнай групы “Беларусь — ЕС” адбыліся ў чэрвені і снежні 2023 года адпаведна, трэцяя і чацвёртая — у чэрвені і снежні 2024-га.
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСлепа капіяваць падыходы Кітая да тэхналагічнай і эканамічнай незалежнасці не мае сэнсу — прадстаўнік Інстытута эканомікі НАН (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 8,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь чацвёрты месяц запар на апошнім месцы ў ЕАЭС у дынаміцы сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка