Не менш як 220 чалавек у Беларусі асуджана за салідарнасць з Украінай — “Вясна”

Ілюстрацыя: pixabay.com
23 траўня, Позірк. У Беларусі не менш як 220 чалавек, у тым ліку 40 жанчын, асуджана за салідарнасць з Украінай, у тым ліку не менш за 106 чалавек знаходзяцца пад вартай, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Праваабаронцы адзначаюць, што ў лютым і сакавіку 2022 года за антываенныя пратэсты было затрымана больш за 1.500 чалавек.
Вядома, што па стане на 24 лютага 2025 года ў Беларусі не менш за 41 чалавека асуджана за ахвяраванні на карысць беларускіх валанцёраў, 30 — за намер ваяваць на баку Украіны, не менш за 93 — за публікацыю ў СМІ фотаздымкаў і відэазапісаў расійскай ваеннай тэхнікі.
Праваабаронцы падкрэсліваюць, што звесткі не поўныя, бо ўлады выкарыстоўваюць розныя метады, каб схаваць вынікі палітычнага пераследу.
Адзначаецца, што па “справе праекта “Беларускі Гаюн” прайшло не менш за 15 чалавек, у тым ліку палітвязень Мікіта Лосік, малодшы брат палітвязня Ігара Лосіка.
Пра масавыя затрыманні паведамлялася 2 траўня. Паводле звестак праваабаронцаў, у межах крымінальных спраў абвінавачванні былі прад’яўленыя паводле арт. 3614 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
5 лютага 2025 года стала вядома, што ў выніку “несанкцыянаванага ўваходу” невядомыя атрымалі доступ да чат-боту праекта “Беларускі Гаюн”, які займаўся маніторынгам ваеннай актыўнасці ў Беларусі на падставе інфармацыі ад людзей. Праект спыніў працу 7 лютага.
“Вясна” таксама прыводзіць прыклад рэпрэсій за адзін каментар у падтрымку Украіны. Гомельскі абласны суд асудзіў палітзняволеную Наталлю Маркушэнка да пазбаўлення волі на невядомы тэрмін за каментар у “Інстаграме”, у якім яна выкарыстала слова “рашыст”. Жанчыну асудзілі паводле арт. 130 КК (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).
Праваабаронцы адзначаюць, што сярод рэпрэсаваных за падтрымку Украіны ёсць замежныя грамадзяне.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: У дэмакратыі ёсць інструменты, каб спыніць дыктатараў і войны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Эканоміка


