За данаты з 2020 года асуджана не менш за 135 чалавек — “Вясна”

23 траўня, Позірк. Не менш за 135 чалавек асуджана ў Беларусі з 2020 года за ахвяраванні (данаты) забароненым уладамі арганізацыям, паведаміў 22 траўня праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гаворка ідзе аб прыгаворах паводле арт. 3612 (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання), арт. 2901 (фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці), арт. 3613 (удзел ці падрыхтоўка грамадзяніна Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях без упаўнаважання дзяржавы) Крымінальнага кодэкса.
Не менш за 85 асуджаных паводле гэтых артыкулаў знаходзіцца ў няволі.
Сотні “прайшлі праз допыты і ператрусы”, пасля чаго “супрацоўнікі КДБ многіх змушалі рабіць “добраахвотныя” пераводы ў некалькі разоў большыя, чым сумы данатаў, на спецыяльныя рахункі, каб супраць іх не была распачатая крымінальная справа”, адзначаюць праваабаронцы.
Падкрэсліваецца, што данаты розным фондам і ініцыятывам, якія дапамагаюць пацярпелым ад рэпрэсій і гвалту, сталі папулярнымі у 2020 годзе падчас масавых пратэстаў. Канстатуецца, што ў 2021 годзе ўлады пачалі актыўна прызнаваць фонды “экстрэмісцкімі фарміраваннямі”, а некаторыя праекты — “тэрарыстычнымі арганізацыямі”.
У пачатку красавіка праваабаронцы адзначалі, што асуджаных за данаты было не менш за 112.
У жніўні 2024 года паведамлялася, што за ахвяраванні розным арганізацыям і ініцыятывам, якія атрымалі “экстрэмісцкі” статус, у Беларусі было асуджана не менш за 91 чалавека. Агульны тэрмін вынесенага фігурантам пакарання — 255 гадоў пазбаўлення і абмежавання волі.
Следчы камітэт паведамляў, што грамадзяне ў 2023 годзе зрабілі “добраахвотных ахвяраванняў” на суму больш за 37 млн рублёў (каля 11,5 млн долараў ЗША).
У снежні мінулага года паведамлялася, што сілавікі прымушаюць паўторна “кампенсаваць шкоду” асоб, якія раней падвяргаліся такому прымусу за данаты “экстрэмісцкім” арганізацыям. Ціск на людзей аказвалі Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю і Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.
Як заявіў начальнік упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю Уладзіслаў Ларыёнаў у сюжэце “Цені. Цана тэрору” на тэлеканале АНТ 2 красавіка, “толькі за апошні год” КДК ва ўзаемадзеянні са Следчым камітэтам “выяўлена каля 70 злачынстваў, звязаных з фінансаваннем рознага кшталту дэструктыўнай дзейнасці”.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка



