Мінабароны заключыла кантракты з расійскім вытворцам на пастаўку ваеннай тэхнікі

21 траўня, Позірк. Аб сустрэчы намесніка міністра абароны Андрэя Федзіна з генеральным дырэктарам карпарацыі “Уралвагонзавод” Аляксандрам Патапавым паведамляе прэс-служба ваеннага ведамства.
Сустрэча прайшла ў рамках выставы ўзбраення і ваеннай тэхнікі MILEX-2025, якая праходзіць 21–24 траўня ў Мінскім міжнародным выставачным цэнтры.
Заяўляецца, што бакі абмеркавалі “новыя тэндэнцыі і распрацоўкі ў галіне ваеннай бронетэхнікі”, а таксама “стан і перспектывы развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва”.
“Па выніках праведзенай за апошні год працы падпісаны шэраг узаемавыгадных кантрактаў на пастаўку, рамонт і абслугоўванне прадукцыі ваеннага прызначэння для патрэб Узброеных сіл”, — гаворыцца ў паведамленні.
Беларусь для “Уралвагонзавода” з’яўляецца “даўнім стратэгічным партнёрам”, падкрэслілі ў ведамстве.
Карпарацыя “Уралвагонзавод” займаецца распрацоўкай і вытворчасцю ваеннай тэхнікі, дарожна-будаўнічых машын, чыгуначных вагонаў. Галаўное прадпрыемства — аднаіменны завод, размешчаны ў Ніжнім Тагіле (Свярдлоўская вобласць). Знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, ЭканомікаУ Віцебскай вобласці з пасяўной маса праблем, тэхніка не чышчана — кіраўнік КДКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаСуседнія краіны ЕС не фіксуюць парушэнняў мяжы з тэрыторыі Беларусі ад 6 да 20 дзёнМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
