Беларускіх дзюдаістаў дапусцілі да міжнародных спаборніцтваў з дзяржаўнай сімволікай

16 траўня, Позірк. Міжнародная федэрацыя дзюдо (IJF) дапусціла беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў спаборніцтвах пад сваёй эгідай з выкарыстаннем дзяржаўнага сцяга, герба і гімна, паведамляе Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі.
Дазвол пачне дзейнічаць з 1 чэрвеня 2025 года, гаворыцца ў рэлізе.
НАК спасылаецца на рашэнне выканаўчага камітэта IJF. Прыводзяцца словы прэзідэнта арганізацыі Марыуса Візера: “Міжнародная федэрацыя з нецярпеннем чакае магчымасці зноў вітаць беларускіх спартсменаў на татамі пад дзяржаўным сцягам Беларусі, падтрымліваючы шматгадовыя каштоўнасці і традыцыі дзюдо”.
На сайце і ў сацсетках IJF інфармацыі пра зняцце санкцый з беларусаў пакуль няма.
Румынскі бізнесмен Візер ўзначальвае Міжнародную федэрацыю дзюдо з 2007 года. Яго называюць сябрам прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна, які раней займаўся дзюдо.
28 лютага 2022 года, праз чатыры дні пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскай арміі ва Украіну, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў міжнародныя спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў атлетаў з Расіі і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынята да выканання.
У верасні 2022 года выканаўчы камітэт IJF адхіліў расійскіх і беларускіх спартсменаў ад выступу на міжнародных спаборніцтвах “з улікам міжнароднай абстаноўкі” да студзеня 2023 года.
28 сакавіка 2023 года, па выніках пасяджэння выканкама ў Лазане (Швейцарыя), МАК выступіў з заявай, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па ўсіх відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах у нейтральным статусе.
28 красавіка 2023 года IJF дазволіла расійскім і беларускім дзюдаістам выступаць на чэмпіянаце свету ў Досе (Катар), які праходзіў з 7 па 14 мая, у нейтральным статусе. Гэта было зроблена, як адзначалася, каб “усе спартсмены, незалежна ад іх нацыянальнасці ці паходжання, мелі магчымасць спаборнічаць на роўных умовах без дыскрымінацыі”.
IJF, абвяшчаючы пра допуск расійскіх і беларускіх спартсменаў, падкрэсліла, што да спаборніцтваў дапушчаны “спартсмены, у дачыненні да якіх не выяўлена інфармацыі, што сведчыць пра падтрымку расійскага ўварвання ва Украіну”.
Федэрацыя дзюдо Украіны 1 траўня ў адказ на гэтае рашэнне адклікала заяўку сваёй зборнай на ўдзел у чэмпіянаце свету.
Міжнародная асацыяцыя бокса, якая дазволіла беларусам спаборнічаць з дзяржсімволікай, выключаная са складу МАК

- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаШтомесячная актыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2025 годзе дэманструе экспанентны ростМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 9 чэрвеня — 1 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка"Белавія" папоўніла парк лайнераў самалётам Airbus A330-200, верагодна, у абыход санкцыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+