Ціханоўская заклікала ўдзельнікаў саміту ў Тыране “бачыць у Беларусі суверэнную еўрапейскую нацыю”

16 траўня, Позірк. “Бачыць у Беларусі суверэнную еўрапейскую нацыю” заклікала ўдзельнікаў саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕPC) у Тыране (Албанія) дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская.
Пра гэта палітык паведаміла ў звароце 16 траўня на сваім ютуб-канале.
“Мы хочам, каб нас бачылі не як працяг дыктатуры, а як вольны і годны народ, які змагаецца за сваё месца ў еўрапейскай сям’і”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Паводле яе слоў, Беларусь з’яўляецца часткай Еўропы, і “бяспека Еўропы немагчымая без вольнай Беларусі”. “Мы павінны спыніць спробы Расіі паглынуць нашу краіну”, — дадала палітык.
Таксама на саміце яна “асобна ўздымала пытанне палітвязняў”, “прасіла лідараў падтрымаць канкрэтныя крокі дзеля іх вызвалення”.
“Гаварылі і пра падтрымку беларускага грамадства. Мой аргумент тут просты: чым больш Еўропы ў Беларусі — тым менш месца для дыктатуры. Таму трэба падтрымліваць незалежныя медыя, культурныя ініцыятывы, даваць візы, дапамагаць беларусам у выгнанні”, — падкрэсліла Ціханоўская.
Раней паведамлялася, што на палях саміту дэмлідар сустрэлася з ключавымі еўрапейскімі палітыкамі.
Акрамя сустрэч з прэм’ер-міністрам Польшчы Дональдам Тускам і прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам, прэзідэнтам Косава В’ёсай Асмані-Садрыў, спікерам Еўрапейскага парламента Рабертай Мецолай, кіраўніцай Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляйен, старшынёй Еўрапейскага савета Антоніу Коштам, вярхоўным прадстаўніком Еўрасаюза па знешняй палітыцы і палітыцы бяспецы Каяй Калас і генеральным сакратаром НАТА Маркам Рутэ.
Прэс-служба паведамляе таксама пра сустрэчы з прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі Кірам Стармерам, прэм’ер-міністрам Іспаніі Педра Санчасам, прэм’ер-міністрам Ісландыі Крыстурн М’ёдль Фростадоўцір, прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам, прем’ер-міністрам Харватыі Андрэем Пленкавічам, канцлерам Аўстрыі Крысціянам Штокерам, прэм’ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца, прэм’ер-міністрам Фінляндыі Петэры Орпам і прэм’ер-міністрам Чэхіі Пятром Фіялам.
Ціханоўская прымае ўдзел у шостым саміце EPC у Тыране (Албанія) 16–17 траўня.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка13 мігрантаў спрабавалі трапіць у Польшчу з беларускай тэрыторыі — найбольшая колькасць за апошнія паўмесяцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка


