Мінск і Масква не збіраюцца “ні на каго нападаць” падчас вучэнняў “Захад-2025” — Лукашэнка на сустрэчы з міністрам абароны РФ

16 траўня, Позірк. “Да вучэнняў мы гатовыя, нічога ні ад каго не хаваем”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 16 траўня ў Мінску на сустрэчы з міністрам абароны Расіі Андрэем Белавусавым, маючы на ўвазе стратэгічныя манеўры “Захад-2025”, якія плануецца правесці ў верасні на тэрыторыі Беларусі.
“Мы сапраўды дэманструем адкрытасць, што гэтыя вучэнні нашы і носяць абарончы характар, — цытуе спікера яго прэс-служба. — І ні на каго мы нападаць не збіраемся, як некаторыя там думаюць. Ну, гэта іх справа. Няхай думаюць. У нас прынятае рашэнне на ўзроўні прэзідэнтаў па правядзенні вучэння. З Уладзімірам Уладзіміравічам [Пуціным] мы абмяркоўвалі гэтае пытанне”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Беларусь гатовая да сваёй часткі вучэнняў на палігонах. Беларускія вайскоўцы, дадаў ён, таксама гатовыя да таго, каб, “куды трэба, вылецець на падставе плану на палігоны Расіі” і “наадварот — прыняць расійскія войскі”.
“І правесці сумесныя вучэнні нашай сумеснай групоўкі войскаў, якая створана ў Саюзнай дзяржаве. У гэтым плане Расія можа не турбавацца. Мы вельмі добра падрыхтуемся. Наша беларуская частка, як і на парадзе, не будзе выглядаць горш за іншыя элементы”, — заявіў спікер.
Сёлета ў студзені начальнік дэпартамента міжнароднага вайсковай супрацы — памочнік міністра абароны Валерый Равенка паведаміў, што да манеўраў плануецца прыцягнуць больш за 13 тыс. чалавек. З гэтай прычыны ўлады ў Мінску “былі абавязаныя і ўжо апавясцілі ўсе дзяржавы — удзельнікаў Венскага дакумента” пра намеры правесці такія манеўры, а таксама калі яны адбудуцца і якая іх колькасць.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў пра планаванае нарошчванне расійскай вайсковай моцы і магчымасці ўзброенага ўварвання арміі РФ на тэрыторыю не толькі Украіны, але і Польшчы, Літвы і Латвіі з тэрыторыі Беларусі па аналогіі з падзеямі 24 лютага 2022 года. Тады расійскае ваеннае ўварванне ва Украіну часткова ажыццяўлялася з тэрыторыі Беларусі пасля заканчэння сумесных вайсковых вучэнняў.
Напрыканцы красавіка спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны (ДПСУ) Андрэй Дземчанка ў інтэрв’ю агенцтву “Укрінформ” не выключыў, што РФ можа распачаць “якія-небудзь дзеянні” на беларускім кірунку. “Асабліва ўлічваючы, што яны зноў анансуюць сумесныя вучэнні. Вядома, калі будзе адбывацца перамяшчэнне расійскіх падраздзяленняў у Беларусі, мы будзем пра гэта ведаць”, — адзначыў прадстаўнік ДПСУ.


- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаНа гэтым тыдні Ціханоўская здзейсніць візіты ў Нарвегію, Італію, Аўстрыю, Германію і БельгіюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАлексіевіч: Калі б мы былі сам-насам з Лукашэнкам, мы б перамаглі, з Пуціным — складанейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры тыдні лістапада Польшча спыніла 400 спроб незаконнага пераходу мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПа справе "Беларускага Гаюна" асуджаны гомельскі прапаведнік царквы хрысціян-адвентыстаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ беларускім дэмакратычным асяроддзі няма сацыяльных ліфтаў для моладзі — Ворыхава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па зніжэнні афіцыйнага курсу долара за 11 месяцаў 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

