ВУП Беларусі ў студзені — красавіку вырас на 2,8% (дапоўнена)

16 траўня, Позірк. Валавы ўнутраны прадукт Беларусі павялічыўся за студзень — красавік 2025 года на 2,8% да аналагічнага перыяду 2024-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Паводле даных ведамства, аб’ём ВУП у наяўных цэнах склаў 81,4 млрд рублёў.
У студзені 2025 года гэты паказчык быў на ўзроўні 3,7% (20,5 млрд), студзені — лютым — 3,1% (38,7 млрд), студзені — сакавіку — 3,1% (59,4 млрд).
17 лютага пасля нарады ў Аляксандра Лукашэнкі на той момант прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка (10 сакавіка прызначаны старшынёй праўлення Нацыянальнага банка) заявіў дзяржСМІ, што першы месяц года склаўся “добра, вышэй за нашыя прагнозы”. Паводле яго слоў, студзеньскія тэмпы “неабходна ўтрымаць на ўвесь квартал”.
Вайна і звязаныя з гэтым эканамічныя праблемы ў 2025 годзе не знікнуць, “нават калі будуць нармальныя зрухі на фронце”, таму сітуацыя для беларускай эканомікі “будзе няпростая”, заявіў Лукашэнка 26 студзеня на прэс-канферэнцыі ў БДУФК пасля галасавання на мерапрыемстве, якое ўлады лічаць “прэзідэнцкімі выбарамі”.
Негатыўныя рызыкі для беларускай эканомікі ствараюць яе разбалансаванасць, перагрэў і планы ўладаў “не пастрожваць, а захоўваць у цэлым мяккую эканамічную палітыку”, адзначыў на брыфінгу 21 студзеня старшы навуковы супрацоўнік даследчага цэнтра BEROC Анатоль Харытончык.
Гэтыя рызыкі, удакладніў эксперт, “не ляжаць у расійскай плоскасці”.
“[Мяккая палітыка] можа правакаваць або захаванне значнага перагрэву, або, як бачыцца ў базавым сцэнарыі, яго невялікага пашырэння ў 2025 годзе, — адзначыў Харытончык. — Адпаведна гэта можа прывесці да павелічэння дэфіцыту знешняга гандлю. А таксама нясе інфляцыйныя пагрозы, якія, калі рэалізуюцца, могуць “з’есці” ўсе дасягненні і прывесці да неспрыяльных наступстваў для выпуску і дабрабыту грамадзян ужо ў сярэднетэрміновым перыядзе”.
Згодна з зацверджанымі Лукашэнкам найважнейшымі эканамічнымі прагнознымі (дэ-факта — планавымі) параметрамі на 2025 год, рост ВУП павінен скласці 4,1%.
Зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі да 1,6% прагназуе Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця ў сваім рэгіянальным эканамічным аглядзе, апублікаваным 16 красавіка.
У макраэканамічным аглядзе спецыялісты Еўразійскага банка развіцця пацвердзілі свой прагноз, што ў 2025 годзе рост беларускай эканомікі запаволіцца да 2,6%.
Міжнародны валютны фонд у красавіцкім аглядзе прагназаваў, што ВУП Беларусі павялічыцца ў 2025-м на 2,8%.
Летась у сярэдзіне кастрычніка Сусветны банк выдаў прагноз, паводле якога беларуская эканоміка ў 2025 годзе вырасце на 1,2%.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця чакае росту ВУП на 2,5%.
У студзені 2024 года ВУП Беларусі складаў 2,8%, студзені — лютым — 4 працэнты, студзені — сакавіку — 4,1 працэнта, студзені — красавіку — 5,1%, студзені — траўні — 5,2%, студзені — чэрвені — 5%, студзені — ліпені — 5,5%, студзені — жніўні — 4,9%, студзені — верасні — 4,5%, студзені — кастрычніку — 4,2%, студзені — лістападзе — 3,9%, студзені — снежні — 4%.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–9 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь апусцілася на апошняе месца ў ЕАЭС па дынаміцы сельгасвытворчасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаВыдаткі на вытворчасць прадукцыі за год павялічыліся ў чатырох рэгіёнах — даныя БелстатаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка