Карпенка анансаваў змены ў Выбарчы кодэкс у 2027 годзе
15 траўня, Позірк. “Не выключаю, што да чарговага выбарчага цыкла, які пачнецца ўжо ў 2029 годзе, мы можам скарэкціраваць некаторыя нормы выбарчага заканадаўства”, — заявіў старшыня Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка на “рэспубліканскім семінары-нарадзе “Досвед і перспектывы развіцця выбарчай сістэмы Рэспублікі Беларусь” 15 траўня ў Мінску.
Паводле яго слоў, якія перадаюць дзяржСМІ, “ужо ёсць некаторыя прапановы з месцаў, ёсць пэўны аналіз” ЦВК.
Карпенка “ўнёс прапанову аб стварэнні рабочай групы, якая на працягу 2025–2026 гадоў адпрацуе ўсе прапановы і магчымыя змяненні ў Выбарчы кодэкс, каб у 2027 годзе прайсці ўсе працэдуры ўключэння змяненняў і дапаўненняў і прыняцця адпаведнага заканадаўчага акта”.
Пры гэтым ён падкрэсліў, што ЦВК “не з’яўляецца суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы”, але анансаваў свой даклад Аляксандру Лукашэнку аб прапанаваных змяненнях.
Якіх-небудзь падрабязнасьцяў ён не прывёў.
Пад “электаральным цыклам” улады маюць на ўвазе правядзенне працэдур чарговых парламенцкіх і прэзідэнцкіх выбараў у 2029 і 2030 гадах. Папярэднія адбыліся ў 2024 і 2025 гадах (26 студзеня).
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Карпенка, Цэнтрвыбаркам і персанальна шэраг яго сябраў знаходзяцца пад санкцыямі Еўразвяза. Кіраўнік ЦВК — таксама пад абмежаваннямі з боку Вялікабрытаніі і Канады.


- ПалітыкаПератрус у мінскай кватэры 67-гадовага фатографа Верацінскага сёлета ўвесну праводзіў Следчы камітэт, вынесеныя некаторыя рэчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля шасцідзённай паўзы Літва зноў зафіксавала актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы ў Беларусі за апошні год зменшылася на 2,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАмаль тыдзень Літва не фіксуе спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Мінску стратна больш за чвэрць арганізацый, у Мінскай вобласці — амаль кожная пятая (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24–27 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+