Прадстаўнікі дэмсіл Беларусі абмеркавалі з віцэ-спікерам Польшчы ўзмацненне ціску на рэжым Лукашэнкі

15 траўня, Позірк. Узмацненне ціску на рэжым Аляксандра Лукашэнкі з мэтай вызвалення палітвязняў абмеркавалі з віцэ-спікерам Сейма Польшчы Пятром Згажэльскім 14 траўня ў Варшаве намеснік кіраўніцы Аб’яднага пераходнага кабінета (АПК) Павел Латушка і намеснік прадстаўніка АПК па транзіце ўлады Арцём Брухан (пазней у той жа дзень быў абраны спікерам Каардынацыйнай рады).
Паводле інфармацыі прэс-службы АПК, у сустрэчы таксама ўдзельнічаў старшыня камісіі Сейма па міжнародных справах Павел Коваль.
“Былі прапанаваныя крокі для сумеснага абмеркавання і выпрацоўкі стратэгіі дзеянняў — павелічэння ціску на рэжым Лукашэнкі і выстаўлення дыктатару ўмоў з боку міжнародных партнёраў дэмсіл, — гаворыцца ў паведамленні. — Таксама абмеркаванае пытанне легалізацыі беларусаў у Польшчы”.
Латушка падзякаваў за прынятую сёлета ў красавіку рэзалюцыю, ў якой Сейм пацвердзіў, што не прызнае Лукашэнку прэзідэнтам Беларусі і падтрымлівае дэмсілы. Беларускі палітык таксама паведаміў суразмоўцу пра сітуацыю са знікненнем цяпер ужо былога спікера КР Анжалікі Мельнікавай.
Брухан, як адзначае АПК, прадставіў змест аналітычнага дакумента “Сістэмная падрыхтоўка рэжыму Лукашэнкі да магчымага ўступлення ў вайну на баку Расіі і рэкамендацыі па прадухіленні гэтага сцэнара”. Ён падкрэсліў “важнасць супрацьдзеяння выклікам, якія стварае рэжым Лукашэнкі для бяспекі суседзяў”.
Згажэльскі напісаў на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”, што на сустрэчы “размаўлялі пра цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі, рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычных зняволеных, а таксама пра неабходнасць еўрапейскай салідарнасці з беларускім народам”.
“Я падкрэсліў, што Польшча не застаецца абыякавай да лёсу нашых суседзяў, якія змагаюцца за свабоду, дэмакратыю і правы чалавека. Падтрымка незалежных дэмакратычных ініцыятыў у Беларусі — гэта не толькі пытанне знешняй палітыкі, але і наш маральны абавязак. Дзякую за натхняльную сустрэчу і мужную барацьбу за лепшую будучыню Беларусі”, — адзначыў віцэ-спікер Сейма.
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваНа поўначы Беларусі мінулым днём зафіксавана тры рэкорды цяплаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Эканоміка



