Рада БНР: Праведзены ў 1995 годзе рэферэндум меў разбуральныя наступствы для нацыі
14 траўня, Позірк. Праведзены трыццаць год таму з ініцыятывы “стаўленіка Масквы” Аляксандра Лукашэнкі “так званы рэфэрэндум” меў “разбуральныя наступствы для нацыі”, гаворыцца ў заяве Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) “Аб антыканстытуцыйным рэферэндуме 1995 году”, апублікаванай на старонцы арганізацыі ў “Фэйсбуку”.
“У выніку было гвалтоўна спыненае нацыянальнае Адраджэнне, беларуская мова загнаная ў гета, парламентарызм знішчаны, а краіна палітычна і эканамічна прывязаная да Расіі”, — адзначылі ў Радзе БНР (тут і далей арфаграфія захавана).
Арганізацыя нагадала, што рэферэндум быў прызначаны незаконна, “праз збіццё дэпутатаў парламенту, падчас яго правядзення адбываліся парушэнні заканадаўства і фальсыфікацыі”, “вынікі гэтага рэфэрэндуму ня маюць юрыдычнай сілы”.
Рада БНР “ўхваляе грамадзянскую пазыцыю беларусаў, якія і на Бацькаўшчыне, і ў эміграцыі захоўваюць вернасць Бел-Чырвона-Беламу сцягу і гербу “Пагоня”, адданасць беларускай мове, прынцыпам дэмакратыі”.
У “новай вольнай Беларусі” нацыянальным сімвалам і беларускай мове “будзе вернуты іх законны статус, парушаны антыканстытуцыйным рэфэрэндумам 1995 году”, лічыць яна.
14 траўня 1995 году па ініцыятыве Александра Лукашэнкі ў Беларусі прайшоў рэферэндум. У бюлетэнь для галасавання ўносіліся пытанні аб наданні расійскай мове статусу дзяржаўнай; аб зьмяненні дзяржаўнай сімволік (бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня” прапанавалася змяніць на сімвалы, амаль ідэнтычныя з тымі, што мела БССР); аб эканамічнай інтэграцыі з Расіяй; аб надзяленні прэзыдэнта правам распускаць Вярхоўны Савет датэрмінова.

- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларускія экспарцёры ў Азіі надаюць недастаткова ўвагі мясцовым культурным традыцыям, лічаць навукоўцы БДЭУ (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+