Пісьменніцы Святлане Курс за ноч сабралі неабходную суму на лячэнне анказахворвання

14 траўня, Позірк. На сайце фонду салідарнасці BySol за ноч была сабраная сума, неабходная для лячэння 53-гадовай пісьменніцы Святланы Курс.
Збор на 10 тыс. еўра быў абвешчаны ўвечары 13 траўня, цяпер пераведзена больш за 11,8 тыс.
У апісанні збору гаворыцца, што ў літаратара дыягнаставаны рак яечніка з метастазамі ў брушыну і лімфатычныя вузлы.
“Ужо некалькі тыдняў я адчувала, што з маім целам нешта не так: цяжар у жываце, здушванне мачавога пухіра, стомленасць. Я лячылася ад запалення — але гэта быў анкалагічны асцыт. Усе астатнія органы ў мяне здаровыя — ныркі, печань, сэрца, лёгкія — і менавіта таму ва ўрачоў ёсць надзея: шанец на лячэнне, на працяг жыцця”, — адзначае пісьменніца.
Святлана Курс (Ева Вежнавец) жыве ў Варшаве. Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца 2021 года за аповесць “Па што ідзеш, воўча?”

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка