Беларускія вайскоўцы змогуць вучыць англійскую мову ў Пакістане
14 траўня, Позірк. Беларускія вайскоўцы і грамадзянскія спецыялісты змогуць праходзіць навучанне англійскай мове ва ўстановах адукацыі Пакістана. Гэта прадугледжана пагадненнем аб двухбаковым ваенным супрацоўніцтве, падпісаным міністэрствамі дзвюх краін.
14 траўня дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
У пагадненні прадугледжана аналагічная норма для пакістанскіх вайскоўцаў: яны змогуць вывучаць у Беларусі рускую мову.
Іншыя выкладзеныя ў пагадненні формы супрацоўніцтва ўключаюць: афіцыйныя візіты кіраўнікоў ваенных ведамстваў; рабочыя візіты, сустрэчы і кансультацыі бакоў; падрыхтоўку ваеннаслужачых і грамадзянскіх спецыялістаў “на аснове ўзаемнасці”.
Міністэрствы абароны дамовіліся аказваць усе віды гуманітарнай узаемадапамогі, удзельнічаць у сумесных ваенных вучэннях, спартыўных трэніроўках і спаборніцтвах.
Ведамствы будуць узаемадзейнічаць таксама ў падрыхтоўцы навукова-педагагічных кадраў, супрацоўнічаць у сферы медыцыны, культуры, у галіне метадаў і тэхналогій процідзеяння тэрарызму.
Адзначана, што бакі могуць вызначаць іншыя вобласці, якія ўяўляюць узаемную цікавасць, і заключаць асобныя пагадненні для іх рэалізацыі.
Пагадненне ўступіла ў сілу з моманту падпісання.
Аб падпісанні пагаднення аб ваенным супрацоўніцтве па выніках перамоў Аляксандра Лукашэнкі і прэм’ер-міністра Пакістана Шахбаза Шарыфа паведамлялася 11 красавіка. У той жа дзень Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі і Міністэрства абароннай прадукцыі Пакістана зацвердзілі праграму (дарожную карту) ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва на 2025–2027 гады.
Акрамя таго, былі падпісаныя міжурадавае пагадненне аб рэадмісіі, пагадненне аб супрацоўніцтве паміж міністэрствамі ўнутраных спраў у галіне барацьбы са злачыннасцю і іншыя пагадненні.
Англійская з’яўляецца афіцыйнай мовай у Пакістане (дзяржаўная мова — урду).

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка