Вайсковыя медыкі з Беларусі абмяркоўваюць палявую тэрапію і хірургію на семінары ў Кітаі

13 траўня, Позірк. Медыцынскае забеспячэнне і рэабілітацыю вайскоўцаў, эвакуацыю пацярпелых з рознымі траўмамі, палявую тэрапію і хірургію абмяркоўваюць 13–16 траўня ў кітайскім Сіяне на семінары па вайсковай медыцыне для дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
У сустрэчы сярод іншых удзельнічае беларуская дэлегацыя. Іх удзел, адзначае ведамства, “дазволіць абмяняцца досведам у галіне дыягностыкі і лячэння пацярпелых з рознымі траўмамі, абмеркаваць новыя методыкі рэабілітацыйнай медыцыны”.
На мінулагоднім такім мерапрыемстве ў пакістанскім Равалпіндзі ўдзельнікі абмеркавалі пытанні развіцця сучаснай вайсковай медыцыны, уключаючы прымяненне інавацыйных метадаў і новых тэхналогій для далейшага яе ўдасканалення.
Тады прадстаўнік Узброеных сіл Пакістана генерал Сахір Шамшад Мірза адзначыў, што неабходна зрабіць эфектыўныя захады для “ўдасканалення вайсковай медыцыны, умацавання яе магчымасцей і патэнцыялу з мэтай эфектыўнага супрацьстаяння сучасным выклікам і пагрозам”.
Адной з ключавых задач ён назваў пашырэнне профільнай супрацы паміж дзяржавамі — членамі ШАС.
Беларусь інтэгравалася ў ШАС амаль 15 гадоў. У 2010 годзе яна атрымала статус партнёра арганізацыі, у 2015-м — назіральніка. У ліпені 2022 года Мінск падаў заяўку на далучэнне да ШАС у якасці паўнапраўнага члена. Дакументы пра ўступленне Беларусі ў арганізацыю падпісаныя 4 ліпеня 2024 года ў Астане (Казахстан).
Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва створаная ў 2001 годзе. Дэкларацыю пра яе заснаванне падпісалі кіраўнікі Казахстана, Кітая, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана. Пазней да арганізацыі далучыліся Індыя, Іран, Пакістан.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца па росце цэн у чэрвені і трэцяе — за першую палову 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19–21 ліпеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка