Лукашэнка падпісаў закон, які скасоўвае інстытут агентаў па аперацыях з нерухомасцю
12 траўня, Позірк. Закон “Аб рыэлтарскай дзейнасці” падпісаў 12 траўня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што падрыхтоўка закона “была абумоўленая неабходнасцю комплекснага ўрэгулявання адносін, звязаных з аказаннем рыэлтарскіх паслуг”.
“Законам ствараецца новы орган самакіравання — Палата рыэлтараў. У яе структуру ўключаюцца агульны сход (сход упаўнаважаных), праўленне, старшыня і рэвізійная камісія”, — гаворыцца ў паведамленні.
Пры гэтым, як заяўляецца, “скасоўваецца інстытут агентаў па аперацыях з нерухомасцю”. “Правам аказання рыэлтарскіх паслуг будуць валодаць толькі рыэлтары, якія з’яўляюцца членамі Палаты рыэлтараў і якія маюць пасведчанне аб атэстацыі”, — удакладняецца ў рэлізе.
“Змяняюцца таксама падыходы да кваліфікацыйных патрабаванняў рыэлтараў, а менавіта — адмяняецца патрабаванне аб наяўнасці профільнай адукацыі. Рыэлтарам зможа стаць грамадзянін з любой вышэйшай адукацыяй, які прайшоў навучальныя курсы ў сферы нерухомасці і здаў атэстацыйны экзамен”, — паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Як паведамлялася раней, законапраект распрацавала Міністэрства юстыцыі. У гэтым годзе яго прынялі Палата прадстаўнікоў і Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу.
Намеснік кіраўніка Мінюста Мікалай Старавойтаў адзначыў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 25 верасня 2024 года, што згодна з дзеючым заканадаўствам спецыялістамі па рыэлтарскай дзейнасці з’яўляюцца рыэлтары і агенты. Першыя маюць права выконваць увесь комплекс паслуг, другія — толькі асобныя паслугі.
Пры гэтым, падкрэсліў Старавойтаў, здзелкі з нерухомасцю часта суправаджаюць менавіта агенты, якія “часцяком ігнаруюць нормы заканадаўства аб абмежаванні сваіх паўнамоцтваў толькі асобнымі функцыямі”, “не валодаюць ведамі ў поўнай меры і прадастаўляюць некампетэнтныя тлумачэнні спажыўцам”.
Агенты, паводле яго слоў, таксама “выкарыстоўваюць практыку прымусу да аплаты рыэлтарскіх паслуг <…>, што істотна ўплывае на імідж агенцтваў і зніжае ўзровень даверу насельніцтва да гэтага інстытута”, сцвярджаў Старавойтаў. Паводле яго слоў, “не маючы пасведчання, якое можа быць анулявана, такія агенты парушаюць заканадаўства, але асабліва нічога не губляюць”.

- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРух салідарнасці "Разам" папросіць Сейм Польшчы зладзіць слуханні па рэпрэсіях у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПадпіска на прапагандысцкія СМІ даражэе ў 3,5–10 разоў хутчэй за нехарчовыя тавары агулам (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю спажывецкімі таварамі за год павялічылася ў 30 разоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Кісляк просіць распачаць крымінальную справу за адмовы ў прытулку беларусам у Грузіі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка