Цэнтр беларускай салідарнасці спыняе аказанне прававой дапамогі эмігрантам, прычына — адсутнасць фінансавання

12 траўня, Позірк. Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС) паведаміў аб спыненні працы аддзела прававой дапамогі, прычынай названа адсутнасць фінансавання.
Адзначаецца,што інфалінія праекта “больш не функцыянуе”, тэлеграм-акаўнт для сувязі @CBShelp “будзе выдалены”.
ЦБС падкрэслівае, што раней прынятыя заяўкі аб дапамозе будуць задаволеныя.
Пры гэтым паведамляецца, што ЦБС шукае “шляхі аднаўлення дзейнасці”, але “гэты працэс патрабуе часу”.
Цалкам працу ЦБС не спыняе, гаворыцца ў паведамленні.
Цэнтр падзякаваў беларусам за “давер і магчымасць працаваць цягам апошніх пяці месяцаў”.
27 сакавіка фонд салідарнасці BySol абвясціў збор сродкаў для ЦБС. Запытаная сума складала 20.000 еўра. Як вынікае з інфармацыі на сайце фонду, на 12 траўня сабрана каля 5,9 тыс. еўра.
Цэнтр беларускай салідарнасці — грамадская арганізацыя, якая дзейнічае ў Польшчы. Заснаваная ў 2020 годзе. У асноўным займаецца аказаннем дапамогі беларускім палітычным эмігрантам, якія вымушана пакінулі радзіму.
- ПалітыкаЛітоўскі дэпутат папракнуў Вашынгтон у непрыцягненні краін ЕС да вызвалення палітзняволеных у БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 2 верасня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць мігрантаў на межах краін ЕС з Беларуссю ў жніўні наблізілася да травеньскага рэкорду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+