Знішчальнікі Су-30СМ2 паступяць у Беларусь з РФ напрыканцы траўня — камандуючы ВПС і войскамі СПА

12 траўня, Позірк. Напрыканцы траўня Беларусь атрымае з Расіі першую пару знішчальнікаў Су-30СМ2, заявіў у эфіры тэлеканала СТБ камандуючы Ваенна-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Узброеных сіл Андрэй Лук’яновіч.
Паводле яго слоў, самалёты Су-30СМ2 — у параўнанні СУ-30СМ, якія стаяць на ўзбраенні Беларусі, — “больш удасканаленыя, маюць сучасную авіёніку”, ма.ць “зусім іншыя магчымасці” ў частцы “прымянення авіяцыйных сродкаў паражэння”.
Лук’яновіч таксама паведаміў, што на ўзбраенне ВПС Беларусі “паступае новая авіяцыйная тэхніка — верталёты новыя Мі-35М, самалёты Су-30СМ”.
Паводле інфармацыі на сайце расійскай дзяржкарпарацыі “Растэх”, у мадэлі Су-30СМ2 “аддзяляльная частка крыла, унутры якой месціцца паліўны бак, выкананая здымнай”. Гэта зроблена, як сцвярджаецца, для таго, каб “знішчальнікі можна было грузіць на борт транспартавальніка” і “хутка перакідваць іх у любую кропку свету”.
Мадыфікацыя Су-30СМ2 адрозніваецца ад папярэдняй выкарыстаннем зброі большай далёкасці. Акрамя таго, заяўлена, што далёкасць выяўлення наземных, паветраных і марскіх цэляў павялічаная амаль удвая.
“Растэх” сцвярджае, што “адна з вайсковых часцей”, якая атрымала Су-30СМ2 і “сучасную супрацьрадыёлакацыйную зброю”, “літаральна на трэці дзень <…> паразіла “Пэтрыёт” — лепшы комплекс СПА НАТО”.
9 лютага намеснік міністра абароны па ўзбраенні Андрэй Федзін у інтэрв’ю праграме “Арсенал” на тэлеканале “Беларусь 1” заявіў, што Беларусь у 2024 годзе прыняла на ўзбраенне больш за 90 узораў тэхнікі.
Частка тэхнікі “беларускай вытворчасці”, удакладніў ён: зенітны ракетны комплекс “Бук-МБ” (СССР/РФ, выкарыстоўвае шасі вытворчасці МЗКЦ), тактычны выведвальны БПЛА “Беркут-3” і ўдарны беспілотнік “Чакан-В”.
Паводле слоў Фядзіна, пастаўленыя шматмэтавыя знішчальнікі Су-30СМ, ударныя верталёты Мі-35М, радыёлакацыйныя комплексы “Сопка” і “Праціўнік-ГМ”, усевышынныя выяўляльнікі, танкі і мадэрнізаваныя ў Беларусі бронетранспарцёры і баявыя машыны рэактыўнай сістэмы залпавага агню “Град”.
Акрамя таго, у войскі пастаўляліся сродкі сувязі і радыёэлектроннай барацьбы, ракеты, боепрыпасы і авіяцыйныя сродкі паражэння.
За мінулы год адрамантавана каля 10 тыс. адзінак узбраенняў, у тым ліку ў палявых умовах, сказаў намеснік міністра.
У поўнамаштабнай вайне, развязанай Расіяй супраць Украіны, афіцыйны Мінск падтрымлівае Маскву.

- Грамадства, ПалітыкаЧлен КР Халопіца: Мы сталі бліжэй да таго, каб на палітычным узроўні вырашаліся праблемы легалізацыі беларусаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПераслед рэжымам Лукашэнкі беларусаў за мяжой з'яўляецца праблемай і дэмакратычных краін — член КР ХалопіцаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-прэзідэнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў заклікала дапамагаць беларусам, якія засталіся без дакументаў за мяжойМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ дзень заявы Туска пра гатоўнасць адкрыць яшчэ два памежныя пераходы зафіксаваная рэкордная за тыдзень актыўнасць нелегалаў на польскай мяжы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЛукашэнка захапіў уладу толькі дзякуючы жорсткасці, рэпрэсіям і падтрымцы Пуціна — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаПасля паслаблення амерыканскіх санкцый "Белавія" будзе прасцей працаваць з доларам — гендырэктар перавозчыкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка

