На цырымоніі да 80-годдзя вызвалення канцлагера Маўтхаўзен будзе дэлегацыя дэмсіл на чале з Латушкам

10 траўня, Позірк. У памятных мерапрыемствах, прысвечаных 80-й гадавіне вызвалення канцэнтрацыйнага лагера Маўтхаўзен у Аўстрыі, 11 траўня возьме ўдзел дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі на чале з намеснікам кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўлам Латушкам, паведаміла “Позірку” прэс-служба палітыка.
У складзе дэлегацыі таксама будуць прадстаўнікі “народнай амбасады” ў Аўстрыі і беларускай дыяспары. Цырымонія памяці адбудзецца непасрэдна ў мемарыяльным комплексе Маўтхаўзен.
Латушка разам з прадстаўнікамі дыяспары браў удзел у аналагічнай акцыі ў 2022 годзе.
Выданне Salzburger Nachrichten, звярнула ўвагу прэс-служба палітыка, паведаміла са спасылкай на Федэральную канцылярыю Аўстрыі, што прадстаўнікі рэжымаў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна не з’яўляюцца “жаданымі гасцямі” на мерапрыемствах, прысвечаных вызваленню Аўстрыі ў траўні 1945 года, з пачатку паўнамаштабнай вайны РФ супраць Украіны.
Сёлета ў сярэдзіне красавіка амбасадар РФ ў Аўстрыі Дзмітрый Любінскі заявіў выданню “Известия”, што Вена зноў не запрасіла расійскіх дыпламатаў на гадавіну вызвалення Маўтхаўзена.
Беларускіх дыплатамаў гэта, імаверна, таксама тычыцца. На гэта паказвае публікацыя ў анлайн-выданні Zeitung der Arbeit камуністычнай Партыі труда Аўстрыі (Partei der Arbeit Österreichs, PdA), якая на пачатку траўня, крытыкуючы Міжнародны камітэт памяці і барацьбы супраць фашызму Маўтхаўзен за рашэнне не запрашаць Расію на 80-годдзе вызвалення канцлагера, згадвае таксама Беларусь.
Афіцыйныя дэлегацыі Беларусі і РФ не былі запрошаныя ў Маўтхаўзен у 2022, 2023 і 2024 гадах.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУлады ігнаруюць прапановы стварыць роўныя ўмовы рэалізацыі айчынных і імпартных тавараў — прадстаўнік бізнес-супольнасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаНапрыканцы ліпеня на аб'ектах АПК адбылося восем пажараў — знішчаны аўтамабіль, сена ў рулонах, рапс у сушылцыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 ліпеня — 1 жніўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка