Лукашэнка назваў пагрозай для Беларусі мініраванне межаў Польшчай і Літвой

9 траўня, Позірк. З чарговай антызаходняй прамовай выступіў Аляксандр Лукашэнка 9 траўня ў Мінску перад ваенным парадам з нагоды 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
У гады той вайны “нашы героі”, паводле яго слоў, “падалі Еўропе ўрок”, які, “здавалася, будзе засвоены”.
“Але на самой справе заходнія эліты не паддаюцца навучанню. Еўрасаюз, які ствараўся як палітычнае і эканамічнае аб’яднанне, фактычна трансфармаваўся ў таталітарны ваенна-палітычны блок з адкрыта рэваншысцкімі настроямі”, — заявіў прамоўца.
Брусэль, дадаў ён, “планамерна ператварае тэрыторыі Польшчы і краін Балтыі ў зыходныя раёны для атакі на ўсходніх рубяжах Паўночнаатлантычнага блока”.
У якасці пацвярджэння ваяўнічых намераў НАТО Лукашэнка прывёў наступныя тэзы: ЕС, адзначыў ён, “мае намер павысіць аб’ёмы ваенных асігнаванняў да ўзроўню вышэй за 3% ВУП [у сярэднім ад кожнай краіны]”, а “Варшава і Вільнюс маюць намер ўсталяваць на межах з Беларуссю і Расіяй мінна-выбуховыя загароды”.
“Таму, — сказаў Лукашэнка, — перад тварам жудаснай пагрозы адраджэння еўрапейскага фашызму мы заклікаем згадаць урокі Вялікай Айчыннай вайны”.
“Так, мы заклікаем да міру. Так, мы ўсім сэрцам хочам спыніць усе войны і канфлікты на планеце. Але мы рабілі і будзем рабіць усё неабходнае і нават болей для ўмацавання абароннага патэнцыялу краіны, падтрымання баяздольнасці Узброеных сіл на ўзроўні, які надзейна забяспечвае абарону суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай дзяржавы. Мы больш пад бізуном і ў лапцях хадзіць не хочам і не будзем”, — заявіў ён.
Суседнія з Беларуссю краіны ЕС у апошнія гады абсталёўваюць усходнія межы абароннымі збудаваннямі, выдаткоўваючы на гэта вялізныя сродкі. Сярод іншага палітыкі гэтых дзяржаў заяўляюць пра неабходнасць мініравання межаў дзеля прадухілення ваеннай агрэсіі з боку Расіі і Беларусі. У ЕС асцерагаюцца, што поўнамаштабная вайна ва Украіне, развязаная Крамлём у лютым 2022 года пры падтрымцы рэжыму Лукашэнкі, можа перакінуцца на тэрыторыю іншых еўрапейскіх краін.
Раней 9 траўня Лукашэнка наведаў Маскву, дзе прысутнічаў на ваенным парадзе на Чырвонай плошчы.
У апошнія гады Лукашэнка традыцыйна адзначае Дзень Перамогі ў Маскве, якую ў 2020 годзе назваў “сталіцай радзімы”. Пасля вяртання далучаецца да мерапрыемстваў у Мінску, як правіла, увечары.
Дзень Перамогі ўлады выкарыстоўваюць у прапагандысцкіх мэтах, у 80-ю гадавіну — асабліва актыўна.

- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрасоб па крэдытах вырасла за год на 11,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 10,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПраваабаронца Раман Кісляк абскардзіў паўторную адмову на прадастаўленне прытулку ў ГрузііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 28–30 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


