Латвія выдаткуе 30 тыс. еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі

9 траўня, Позірк. Латвія выдаткуе 30 тыс. еўра на падтрымку рэпрэсаваных у Беларусі, паведамляе прэс-служба Святланы Ціханоўскай.
Сродкі выдзеліць Міністэрства замежных спраў гэтай балтыйскай краіны — такім чынам, як адзначаецца, Латвія “далучыцца да Міжнароднага гуманітарнага фонду” дапамогі беларусам, што пацярпелі ад палітычнага пераследу.
“Гэта прамая дапамога на рэабілітацыю, лячэнне і іншыя патрэбы былым палітвязням, іх сем’ям і рэпрэсаваным”, — гаворыцца ў рэлізе.
Паведамляецца таксама пра сустрэчу Ціханоўскай 9 траўня ў Рызе са спікерам парламента Латвіі Дайгай Міерыняй і з дзяржаўным сакратаром МЗС Анджэем Вілюмсансам. Акрамя гэтага, палітык выступіла на “канферэнцыі па бяспецы, прысвечанай пытанню Беларусі”.
Адзначаецца, што Ціханоўская абмеркавала з Міерыняй “кампанію падтрымкі палітвязняў” і запрасіла спікера “далучыцца да Міжнароднага дня салідарнасці з палітвязнямі 21 траўня”. “Яна падзякавала Латвіі за праграму стажыровак для беларускіх актывістаў у Сейме. Першыя ўдзельнікі праходзяць стажыроўку ўжо на гэтым тыдні”, — падкрэсліваецца ў паведамленні.
“Ціханоўская таксама падзякавала за выключэнні для беларусаў у законе аб абмежаваннях на аўтамабілі з беларускімі нумарамі і папрасіла зрабіць аналагічныя выключэнні ў новым законапраекце, які абмяжоўвае магчымасць набыцця нерухомасці грамадзянамі Беларусі ў Латвіі”, — адзначае прэс-служба палітыка.
Таксама Ціханоўская выступіла на пленарным пасяджэнні Балтыйскай асамблеі — сустрэчы парламентарыяў з больш як 15 краін, узяла ўдзел у акцыі да Дня Еўропы, сустрэлася з беларускай дыяспарай і дала інтэрв’ю СМІ.
Раней паведамлялася пра сустрэчу дэмлідара з прадстаўнікамі групы “За дэмакратычную Беларусь” у латвійскім парламенце і яе выступленне на дыскусіі “Роля Беларусі ў палітычнай архітэктуры і архітэктуры бяспекі Еўропы: перспектывы Балтыйскага рэгіёна”.
Візіт Ціханоўскай у Рыгу быў аднадзённым.

Міжнародны гуманітарны фонд ставіць у прыярытэт дапамогу беларусам унутры краіны — Вячорка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка