Кааліцыя краін СЕ заявіла аб завяршэнні працы па стварэнні спецтрыбунала па ваеннай агрэсіі супраць Украіны
9 траўня, Позірк. Аб завяршэнні працы па стварэнні спецыяльнага трыбунала па ваеннай агрэсіі супраць Украіны заявіла кааліцыя з 35 дзяржаў — членаў Савета Еўропы.
Гэта адбылося па выніках сустрэчы ў Львове 9 траўня міністраў замежных спраў гэтых краін з удзелам вярхоўнага прадстаўніка Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Каі Калас.
Тэкст сумеснай заявы апублікаваны на сайце Міністэрства замежных спраў Украіны.
У дакуменце гаворыцца аб завяршэнні “тэхнічнай працы над праектамі прававых інструментаў, неабходных для стварэння спецыяльнага трыбунала па злачынстве агрэсіі супраць Украіны ў рамках Савета Еўропы”.
“Мы пацвярджаем крытычную важнасць спецыяльнага трыбунала ў ажыццяўленні правасуддзя шляхам прыцягнення да адказнасці тых, хто нясе найбольшую адказнасць за гэта самае цяжкае міжнароднае злачынства, учыненае супраць Украіны”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Адзначаецца, што спецтрыбунал у адпаведнасці са сваім статутам “будзе ажыццяўляць судаводства пры поўнай павазе да міжнароднага права і правоў чалавека з мэтай забеспячэння адказнасці за злачынства агрэсіі і ўмацавання міжнароднага правапарадку”.
Падкрэсліўшы важную ролю інстытутаў Еўрасаюза ў працы над праектам стварэння спецтрыбунала, аўтары заявы пацвярджаюць “нязменную адданасць” ідэі заснаваня гэтага органа і выступаюць за “найхутчэйшы пачатак яго дзейнасці і падтрыманне яго эфектыўнага функцыянавання”.
“З мэтай пашырэння міжнароднай падтрымкі спецыяльнага трыбунала заклікаем іншыя дзяржавы і міжнародныя арганізацыі далучыцца да нашых намаганняў і актыўна садзейнічаць дзейнасці спецтрыбунала”, — гаворыцца ў дакуменце.
Анансуецца, што на пасяджэнні Камітэта міністраў СЕ ў Люксембургу 13–14 траўня будзе зроблены “наступны крок на шляху да фармалізацыі стварэння спецыяльнага трыбунала”.
“Палітычнае рашэнне” аб стварэнні спецыяльнага трыбунала па ваеннай агрэсіі ва Украіне анансаваў 7 траўня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
“Каманда НАУ перманентна працавала над тым, каб у юрысдыкцыю гэтага трыбунала была ўключаная адказнасць службовых асоб рэжыму Лукашэнкі, адказных за наданне тэрыторыі Беларусі для агрэсіі”, — паведаміў Латушка, нагадаўшы, што ў адпаведнасці з міжнародным правам і рэзалюцыяй Генеральнай Асамблеі ААН 3314 “наданне тэрыторыі краіны для агрэсіі з’яўляецца актам агрэсіі”.
У сувязі з гэтым, лічыць ён, існуе “дастаткова падстаў меркаваць”, што беларуская дзяржава“здзейсніла акт агрэсіі, а вышэйшае ваенна-палітычнае кіраўніцтва, адпаведна, — злачынства агрэсіі”.
Паводле слоў кіраўніка НАУ, спецтрыбунал будзе выкарыстоўваць у сваёй працы нацыянальнае заканадаўства Украіны.
“Гэта азначае, што трыбунал будзе вымушаны прызнаваць імунітэты тых асоб, якія імі валодаюць. Абсалютным персанальным імунітэтам валодаюць толькі тры асобы, у беларускім кантэксце гэта ўзурпатар Лукашэнка, прэм’ер-міністр [Раман] Галоўчанка на момант агрэсіі і міністр замежных спраў [Уладзімір] Макей, які ў тым ліку ў сувязі са смерцю не будзе прыцягнуты да адказнасці”, — сказаў Латушка.
Для астатніх службовых асоб, паводле яго слоў, “дзейнічае функцыянальны імунітэт”, аднак ён “спыняе сваё дзеянне ў момант спынення імі службовых паўнамоцтваў”.
“Напрыклад, калі [Віктар] Хрэнін перастае быць міністрам абароны і не прызначаецца прэм’ер-міністрам ці міністрам замежных спраў, то ў дачыненні да яго функцыянальны імунітэт спыняе дзейнічаць”, — падкрэсліў палітык.
На думку Латушкі, акрамя Хрэніна, пераследу ў рамках спецтрыбуналу павінны падлягаць былы старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо (звольнены 30 траўня 2023 года), усе члены Савета бяспекі, Генеральнага штаба, начальнік Беларускай чыгункі, кіраўнікі аблвыканкамаў, якія “забяспечвалі прадастаўленне інфраструктуры і іншай дапамогі ў ажыццяўленні агрэсіі”.
“Нягледзячы на тое, што працэс расследавання злачынства агрэсіі будзе мець працяглы перыяд, стварэнне спецтрыбуналу з’яўляецца выразным сігналам усяму атачэнню Лукашэнкі, што выкананне яго злачынных загадаў, якія парушаюць дзейную Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і міжнароднае права, не застанецца без адказнасці”, — падкрэсліў Латушка.
У гэтым кантэксце новай задачай для дэмакратычных сіл ён назваў “збор, абагульненне і прадстаўленне доказаў здзяйснення злачынства агрэсіі вышэйшым ваенна-палітычным кіраўніцтвам Беларусі”.
21 ліпеня 2022 года ў інтэрв’ю французскаму інфармацыйнаму агенцтву “Франс Прэс” Лукашэнка паведаміў, што з Беларусі ва Украіну была ўведзеная 20-тысячная групоўка расійскіх войскаў. Пасля паўночныя тэрыторыі былі вызваленыя.
На прэс-канферэнцыі 26 студзеня, адказваючы на пытанне, ці не адчувае ён згрызот у сувязі з прадастаўленнем РФ беларускай тэрыторыі для нападу на Украіну ў 2022 годзе, Лукашэнка заявіў, што ні пра што не шкадуе.
“Я не ваюю, у вайну не ўцягнуўся і сваю краіну не ўцягнуў. Але мы дапамагаем Расіі. І калі заходнікі мяне ў чымсьці папракаюць, я ім кажу: у вас 57 краін дапамагаюць Украіне, а я адзін, адна краіна, ну як магу. Ды якая там дапамога ўжо. <…> Што тычыцца майго ўварвання ва Украіну, украінцы ведаюць, што гэта не так”, — сказаў Лукашэнка.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 8 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваУ ноч на 9 траўня тэмпература апусцілася ніжэй за 5 градусаў марозу — перапісана 23 рэкорды холаду, у тым ліку 1912 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБеларускі касцёл з надзеяй глядзіць на пантыфікат Ільва XIV — святар (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка