У 2020–2023 гадах грамадзяне Беларусі атрымлівалі статус рэзідэнта ЕС больш за 800 тыс. разоў — НАУ

8 траўня, Позірк. У 2020–2023 гадах грамадзяне Беларусі атрымлівалі статус рэзідэнта Еўрасаюза больш за 800 тыс. разоў, паведамляе прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ).
“Для ЕС гэта шмат, а для Беларусі — нацыянальная анарэксія”, — заявіў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка на пасяджэнні рабочай групы, якая адказвае за выпрацоўку ўсходняй палітыкі пры Савеце Еўрапейскага саюза COEST 7 траўня ў Варшаве.
Ён назваў прычынай гэтай з’явы “масавы тэрор у дачыненні да беларускага народа, які рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгарнуў з 2020 года і якому няма аналагаў у гісторыі сучаснай Еўропы”.
Латушка адзначыў, што, паводле афіцыйных звестак Еўрастата, дакументы, якія дазваляюць пастаянна пражываць на тэрыторыі ЕС, у 2020 годзе ўпершыню былі атрыманыя 63.520 разоў, у 2021-м — 148.871, у 2022-м — 310.000, а ў 2023-м — 281.279.
Еўрастат пакуль не апублікаваў статыстыку за 2024 год, але, як вынікае з даклада ведамства па справах замежнікаў Польшчы, статус рэзідэнта толькі ў гэтай краіне летась атрымала 42 тыс. беларускіх грамадзян.
Пры прадстаўленні даных Еўрастат зыходзіць з таго, што рэзідэнтамі ЕС лічацца тыя, хто атрымаў нацыянальную візу тыпу D (напрыклад, працоўную або студэнцкую), часовае або пастаяннае права знаходжання, міжнародную абарону (статус уцекача ці дадатковую ахову).
Пэўныя цяжкасці пры падліку агульнай колькасці грамадзян Беларусі, якія маюць статус рэзідэнта ў ЕС, могуць узнікаць, паколькі рэзідэнцтва лічыцца першым нават у тым выпадку, калі прамежак паміж заканчэннем дзеяння папярэдняга дазволу і пачаткам дзеяння новага (выдадзенага паводле той жа прычыны) складае не менш за 6 месяцаў — незалежна ад года выдачы новага дазволу. Але эксперты НАУ лічаць, што гэта можа паўплываць толькі на некалькі працэнтаў ад лічбы, згаданай вышэй.
НАУ папрасіў пры распрацоўцы і рэалізацыі праграм падтрымкі дэмакратычных і грамадзянскіх ініцыятыў, звязаных з беларускай дыяспарай і прасоўваннем дэмакратыі ў Беларусі, улічваць, што большасць беларусаў у ЕС спадзяецца на салідарнасць і падтрымку з боку еўрапейскіх краін, “як частка ўжо і еўрапейскай супольнасці”.
Паводле звестак Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, ад 200 да 500 тыс. чалавек пакінула Беларусь пасля падзей жніўня 2020 года. Упраўленне вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека называла меншую лічбу — 100 тыс. У лютаўскай справаздачы групы незалежных экспертаў ААН па становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі гаварылася, што з краіны за гэты час магло з’ехаць да 600 тыс. грамадзян.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2025 года Беларусь і Расія былі аўтсайдарамі ў ЕАЭС па росце сельгасвытворчасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка