Запушчаная працэдура разгляду і прыняцця абноўленага Акта ЗША аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі — Лябедзька

8 траўня, Позірк. Працэдура разгляду і прыняцця абноўленага Акта ЗША аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі запушчаная 7 траўня, паведаміў у відэазвароце на “Парламенцкім канале” дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і парламенцкай супрацы Анатоль Лябедзька.
“Гэта ёсць вынікам нашай паездкі ў Вашынгтон, — заявіў палітык. — Кідаю погляд назад і адзначаю, што ў 2004 годзе з нашага сяброўства, знаёмства з кангрэсменам Крыстаферам Смітам і з’явілася гэтая ініцыятыва — Акт аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі. За гэты час — больш за 20 гадоў — былі падтрыманыя дзясяткі, сотні, калі быць дакладным, тысячы ініцыятыў у Беларусі”.
“Масмедыя, праваабаронцы, розныя івэнты, канферэнцыі, падтрымка адукацыных праграм — гэта ўсё Акт аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі. Вельмі добра, што такі закон ёсць і з нейкай перыядычнасцю ён атрымлівае новае жыццё”, — сказаў Лябедзька.
Дамоўленасць пра падачу на разгляд абноўленага Акта аб падтрымцы дэмакратыі ў Беларусі была дасягнутая на сустрэчы Ціханоўскай у Кангрэсе ЗША, паведаміў тэлеграм-канал дэмлідара. Адзначаецца, што на сустрэчы са згаданым Смітам, кангрэсменамі Джо Уілсанам, Марыё Дыяс-Балартам, Чакам Эдвардсам, а таксама сенатарамі Дэнам Саліванам, Рыкам Скотам, Джын Шахін, Дзікам Дурбінам і Роджэрам Уікерам бакі дамовіліся ініцыяваць слуханні па Беларусі і ўключыць тэму рэпрэсій супраць вернікаў “у дакументы Кангрэсу”.
Падчас візіту ў ЗША Ціханоўская таксама правяла брыфінгі з дарадцамі па нацыянальнай бяспецы і прадстаўнікамі Рэспубліканскай партыі, у тым ліку “блізкіх да прэзідэнта Дональда Трампа”.
“Беларусь павінна быць часткай стратэгіі ЗША ў рэгіёне. Без вольнай Беларусі не будзе трывалага міру ў Еўропе”, — адзначыла палітык.
Акт аб дэмакратыі быў прыняты ў 2004 годзе і абнаўляўся ў 2006, 2011, 2020 гадах. Ён стаў дэманстрацыяй паслядоўнай падтрымкі з боку ЗША незалежнай, суверэннай, дэмакратычнай Беларусі.
Дакумент пашырае магчымасці ЗША для санкцыйнага ціску на рэжым Лукашэнкі, дапамогі беларускай грамадзянскай супольнасці і незалежным СМІ, жанчынам, якія “выступаюць за свабоду і правы чалавека”, палітычным уцекачам, якія ратуюцца ад рэпрэсій у Беларусі, не прызнае легітымнасць Лукашэнкі і прадугледжвае каардынацыю палітыкі ЗША ў дачыненні да Беларусі з іншымі краінамі.
У апошні час абнаўленне дакументу адкладалася. Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка паведамляў “Позірку”, што акт з папраўкамі можа быць прыняты на пачатку 2024 года, але гэтага не здарылася.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства