Гомельскія ўлады святкуюць леташняе 80-годдзе вызвалення Беларусі (фотафакт)

7 траўня, Позірк. Гомель, як і ўсе гарады Беларусі, улады ўпрыгожылі нагляднай агітацый да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, якое адзначаецца 9 траўня.
На вуліцы Палескай усталяваны рускамоўны бігборд “Мы помним этот день!” (“Мы памятаем гэты дзень!”) з беларускамоўнай прыпіскай “80 гадоў вызвалення Беларусі“.
80-годдзе вызвалення Беларусі адзначалася 3 ліпеня 2024 года.
Жыхар Гомеля Кірыл (імя змененае з меркаванняў бяспекі) паведаміў “Позірку“, што напярэдадні Дня перамогі ў горадзе “вельмі шмат падобнага абсурду, як гэты банер“. Напрыклад, “бюджэтнікаў зганяюць на ўстаноўку лампад на месцы былога лагера Дулаг-121 (для савецкіх ваеннапалонных. — “Позірк”.), гэта на плошчы Паўстання, і побач, на стадыёне, літаральна за сто метраў, выступаюць зоркі эстрады”.
У ваенна-гістарычным комплексе “Партызанская крынічка“ будзе арганізаваная рэканструкцыя падзей ваенных гадоў.
Комплекс быў адкрыты пасля маштабнай рэнавацыі ў жніўні 2022 года. У 2021 годзе непадалёк праходзілі раскопкі. Паводле версіі пракуратуры, там былі “пахаваныя мірныя жыхары, расстраляныя нямецкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. “Іх выявілі нядаўна, падчас раскопак у рамках крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. Побач усталяваныя камень і драўляная капліца ў памяць аб ахвярах генацыду“, — паведамляла дзяржаўная газета “Гомельская праўда“.
Аднак на гэтым месцы раскопкі вяліся яшчэ ў 1995 годзе. Гісторыкі прыйшлі да высновы, што тут пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Праз чвэрць стагоддзя ўлады знайшлі “ахвяр генацыду беларускага народа” ў гады вайны.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ дзесяць чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваУ Баранавічах перакрыты рэкорд холаду амаль паўвекавой даўніны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаГрузія не ўпусціла назад яшчэ аднаго актывіста беларускай дыяспарыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ЭканомікаЗа траціну 2025 года фізічныя асобы прадалі валюты амаль на 238 млн долараў больш, чым набылі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства