Мінск 12:17

Памілавана 42 чалавекі, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці“

7 траўня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка памілаваў 42 чалавекі, асуджаных за “злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці”, паведамляе ягоная прэс-служба 7 траўня.

Зроблена гэта “напярэдадні Дня Перамогі”.

Сярод памілаваных 18 жанчын і 24 мужчыны, з іх 13 маюць хранічныя захворванні, адзін інвалід. У 24 асуджаных непаўналетнія дзеці, двое — шматдзетныя, 10 чалавек старэйшыя за 50 гадоў, адзін дасягнуў пенсійнага ўзросту.

Сцвярджаецца, што ўсе яны “хадайнічалі аб памілаванні, прызналі віну і раскаяліся ў зробленым“.

(Будзе дапоўнена.)

Падзяліцца: