На расіянку заведзеная крымінальная справа за спробу вывазу з Беларусі 32 тыс. еўра

7 траўня, Позірк. Аб узбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да грамадзянкі Расіі паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта.
Адзначаецца, што жанчына, перамяшчаючыся на легкавым аўтамабілі, спрабавала вывезці з Беларусі ў Літву праз пункт пропуску Каменны Лог (з сумежнага боку — Мядзінінкай) 32 тыс. еўра.
“Каб схаваць ад мытнага кантролю ўсю суму грашовых сродкаў, іх падзялілі на часткі, — паведаміў галоўны інспектар Гродзенскай рэгіянальнай мытні Вячаслаў Дударэвіч. — Яна заявіла, што тавары, якія падлягаюць абавязковаму дэклараванню, у яе адсутнічаюць”.
“Пры сабе яна мела звыш 8 тыс. еўра, а больш за 24 тыс. еўра перадала кіроўцу, з якіх апошні вусна заявіў толькі пра 7 тыс. еўра. Астатнюю частку грошай кіроўца схаваў у сумку з асабістымі рэчамі, спадзеючыся, што яны не будуць там выяўленыя”, — удакладніў мытнік.
Мытня лічыць, што ўсе дзеянні пасажыркі і кіроўцы “наўмыснымі”.
“Так як 32 тыс. еўра складаюць буйны памер, у дачыненні да грамадзянкі Расіі Гродзенскай рэгіянальнай мытняй распачата крымінальная справа па прыкметах здзяйснення злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 228 КК (кантрабанда). Да рашэння суда грашовыя сродкі канфіскаваныя”, — сказаў Дударэвіч.
Пра прынятыя захады адносна кіроўцы ён не паведаміў.
28 лютага Гродзенская рэгіянальная мытня распачала крымінальную справу ў дачыненні да грамадзяніна РФ з аналагічнай нагоды.
Паводле інфармацыі ведамства, мужчына “разам з кіроўцам і іншымі пасажырамі аўто” заехаў у Беларусь з Літвы па “чырвоным калідоры” пункта пропуску Беняконі (Шальчынінкай).
“На пытанне мытнікаў аб магчымай наяўнасці тавараў і грашовых сродкаў, якія неабходна задэклараваць, ён адказаў адмоўна, — гаворыцца ў паведамленні. — Аднак пры правядзенні кантролю мытнікі высветлілі, што расіянін перамяшчае 226 тыс. расійскіх рублёў (звыш 2,5 тыс. долараў. — “Позірк“.) і больш за 47 тыс. долараў. Устаноўлена, што наяўную пры сабе суму, якая канфіскаваная да рашэння суда, ён не задэклараваў наўмысна”.
Згодна з дзеючым заканадаўствам, пры перасячэнні мяжы ў абавязковым парадку належыць дэклараваць сумы наяўных грошай звыш 10 тыс. долараў у эквіваленце (з дакументамі, якія пацвярджаююць паходжанне, — звыш 100 тыс. долараў).

- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 10 чэрвеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры гады фермерскія гаспадаркі павялічылі сельгасвытворчасць на чвэрць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь у красавіку лідзіравала ў ЕАЭС па падаражэнні прампрадукцыі з пачатку года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ красавіку Беларусь была на другім месцы ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка