Беларусь у красавіку зноў стала найбуйнейшым імпарцёрам польскіх груш
6 траўня, Позірк. Польскія сельскагаспадарчыя вытворцы прадалі ў красавіку 2025 года 4.321 тону груш — 60,1% з іх прыйшлося на рынак Беларусі (2.598 т), паведамляе Дзяржаўная інспекцыя па ахове раслін і насенняводстве Польшчы.
На другім месцы быў Казахстан з доляй 29,4% (1.271 т).
У сакавіку Беларусь таксама была найбуйнейшым імпарцёрам польскіх груш.
Як адзначаецца, такая тэндэнцыя назіралася і ў мінулыя гады, нягледзячы на “розныя геапалітычныя сітуацыі, такія як эмбарга”.
У лістападзе 2024 года Мытны камітэт Беларусі паведамляў пра “спыненне незаконнай транспарціроўкі ў Расію ў агульнай колькасці 80 тон груш польскага паходжання”.
Паведамлялася, што “прадукцыю перамяшчалі без неабходных таварасуправаджальных дакументаў і сертыфікатаў, што пацвярджаюць яе бяспеку”.
Пры гэтым “адзін з грузавікоў накіроўваўся ад беларуска-польскай мяжы на беларускіх рэгістрацыйных нумарах, якія ў Віцебску былі заменены на расійскія”.
“У дакументах, паводле якіх вадзіцель увозіў тавар праз мытную мяжу, месцам разгрузкі груш значылася Орша. Аўтамабіль жа накіроўваўся ў зусім іншым кірунку”, — адзначалася ў паведамленні.
У красавіку 31% экспарту яблыкаў з Польшчы за межы ЕС прыпаў на Беларусь
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваДзякуючы затрымцы пахаладання мінулым днём на беларускіх метэастанцыях зафіксаваныя чарговыя рэкорды цяпла (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 11–12 снежня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕС не мае выразнай стратэгіі развіцця стасункаў з Беларуссю — Шрайбман (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка



