Рэжым па-ранейшаму баіцца мужнасці актывісткі Ніны Багінскай — Ціханоўская

6 траўня, Позірк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі “па-ранейшаму баіцца мужнасці” Ніны Багінскай, якая “на працягу дзесяцігоддзяў супрацьстаяла тыраніі”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, каментуючы на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х навіну пра тое, што ў дачыненні да 78-гадовай актывісткі ўзбуджаная крымінальная справа.
Палітык падкрэсліла, што Багінская — гэта “легенда беларускага мірнага супраціву”, якую “абвінавачваюць у тым, што яна хадзіла па Мінску з нацыянальным сцягам”.
6 траўня стала вядома, што супраць Багінскай распачалі крымінальную справу паводле арт. 3422 КК (неаднаразовае парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў).
Нагодай для крымінальнага пераследу сталі шпацыры актывісткі з бел-чырвона-белым значком на вопратцы і дэманстрацыя нацыянальнай сімволікі на вуліцах Мінска ў 2024 годзе.
Справа будзе разглядацца ў судзе Першамайскага раёна Мінска, дакладная дата разбіральніцтва невядомая. Гэта сёмая справа, якая дайшла да суда, паводле згаданага артыкула ад моманту яго ўвядзення ў Крымінальны кодэкс у 2021 годзе, звярнулі ўвагу праваабаронцы.
Санкцыі арт. 3422 КК у выпадку неаднаразовага здзяйснення правапарушэння — арышт; абмежаванне або пазбаўленне волі на тэрмін да 3 гадоў. Кваліфікаваць дзеянні на падставе гэтага артыкула могуць, калі чалавека двойчы цягам аднаго года асудзілі ў адміністрацыйным парадку за правапарушэнні паводле арт. 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў).
Праваабаронцам вядома, што Багінская ў 2024 годзе тройчы прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці паводле вышэйзгаданага артыкула за “несанкцыянаванае пікетаванне”. Агульная сума штрафаў склала 180 базавых велічыняў (на той момант 7.200 рублёў). Акрамя таго, у дачыненні да яе складзена яшчэ пяць пратаколаў.
Ніна Багінская ўдзельнічае ў акцыях апазіцыі з 1988 года, падчас вулічных шэсцяў пры ёй заўсёды вялікі бел-чырвона-белы сцяг. Яна стала адным з сімвалаў мірных пратэстаў у 2020 годзе.
У кастрычніку 2020 года Аляксандр Лукашэнка публічна папрасіў не затрымліваць яе: “Вы глядзіце, толькі Ніну Багінскую не забірайце з плошчаў. Калі Ніну Багінскую забраць, апазіцыі не будзе. Няма каму будзе хадзіць. Я памятаю яшчэ, жартам кажу, яна яшчэ ў службе бяспекі [заснавальніка БНФ Зянона] Пазняка працавала. Ну, малайчына, яна перакананы чалавек”.
Як нярэдка бывае, словы Лукашэнкі разышліся з рэчаіснасцю: Багінскую неаднаразова затрымлівалі і штрафавалі паводле адміністрацыйных артыкулаў. У лістападзе 2020-га ў яе кватэры адбыўся вобшук. Таксама Багінскую адвозілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя ў мінскім мікрараёне Навінкі.
Напрыканцы кастрычніка 2022-га, калі актывістка яшчэ выходзіла на вуліцу са сцягам, пра яе пісала нямецкая газета Berliner Morgenpost, назваўшы Багінскую “апошнім беларускім дэманстрантам”.
У лістападзе 2022 года зямельны ўчастак Багінскай у садовым таварыстве “Фізтэх” у вёсцы Блужа Пухавіцкага раёна (Мінская вобласць) пры пачатковым кошце 693 рублі быў прададзены з аўкцыёну за 727 рублёў. Участак канфіскавалі за нявыплату “палітычных” штрафаў, якія жанчына не аплочвае прынцыпова.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ першым квартале 2025 года Грузія адмовіла ў прытулку 13 беларусам, у тым ліку двум непаўналетнім (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваМінулай ноччу перапісана восем рэкордаў холаду, у Бабруйску — новы гістарычны мінімум траўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2025 годзе ў Гродзенскай вобласці плануецца закрыць чатыры ўстановы адукацыі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка