Мігранты закідалі камянямі літоўскіх памежнікаў з тэрыторыі Беларусі — САДМ
5 траўня, Позірк. З тэрыторыі Беларусі праз агароджу мігранты закідалі камянямі і палкамі літоўскіх памежнікаў у Лаздзіяйскім раёне ў ноч на 3 траўня, паведамляе Delfi са спасылкай на Службу аховы дзяржмяжы (САДМ).
Адзначаецца, што інцыдэнт адбыўся з супрацоўнікамі Капчамесціскай пагранзаставы, якія ў выніку не пацярпелі.
Яны прыбылі на месца здарэння, паколькі выявілі там мігрантаў з дапамогай сістэмы памежнага кантролю. Паводле звестак САДМ, нелегальныя мігранты, якія падышлі да агароджы з боку Беларусі ў цёмны час сутак, “прынеслі з сабой лесвіцу, з дапамогай якой збіраліся перабрацца праз фізічную загароду і такім чынам трапіць у Літву“.
Калі мігрантам не дазволілі пералезці праз плот, ужыўшы слёзатачывы газ, яны “адступілі ўглыб Беларусі“.
Паводле даных САДМ, 3 траўня аналагічны інцыдэнт быў зафіксаваны ў іншым месцы таго ж ахоўнага ўчастка Капчамесціскай пагранзаставы, дзе з беларускага боку ў літоўскіх памежнікаў кідалі камяні.
“Такія выпадкі, калі агрэсіўна настроеныя мігранты спрабуюць нанесці цялесныя пашкоджанні супрацоўнікам памежнай службы, найчасцей фіксуюцца пры спробах нелегальнага перасячэння беларуска-польскай мяжы“, — адзначае САДМ.
Не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі прадухілілі суседнія краіны Еўрасаюза ў студзені — красавіку 2025 года, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз аператыўных даных іх пагранічных службаў.
Гэта на 24,1% менш, чым за аналагічны леташні перыяд (11.119), і на 20,8% менш, чым за чатыры месяцы 2023 года (10.800).
Польшча спыніла не менш за 5.889 спробаў (9.341 у студзені — красавіку 2024 года, 7.799 у студзені — красавіку 2023-га), Латвія — не менш за 1.991 (1.595, 2.084), Літва — 564 (183, 917).
На літоўскім кірунку ў мінулым месяцы адзначана 361 спроба (у сакавіку — 104, рост у 3,5 раза), на польскай — 2.349 (2.729, зніжэнне на 13,9%).
Паводле сцвярджэння Дзяржпагранкамітэта, з-за дзеянняў прадстаўнікоў сілавых структур сумежных дзяржаў Еўрасаюза з 2021 года на мяжы загінула 68 мігрантаў.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кнізе “Генацыд беларускага народа” раздзел пра пратэсты 2020-га займае большы аб’ём, чым пра нямецкія злачынствы — гісторык Лобач (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНавуковец Ластоўскі: З тэмай трагедыі беларусаў падчас Другой сусветнай вайны павінны працаваць гісторыкі, а не пракуроры (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаНачальнік фінупраўлення Гродзенскага аблвыканкама канстатаваў рост стратнасці грамадскага транспарту ў рэгіёне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаУлады заяўляюць пра запатрабаванасць паслуг аграсядзіб, аднак у Беларусі іх колькасць зніжаецца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ГрамадстваНа масавых мерапрыемствах 9 траўня арганізуюць надгляд, міліцыя будзе як у форме, так і ў цывільнымМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 2,1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства