Літва ад пачатку года затрымала столькі ж беларусаў, што знаходзіліся ў вышуку, колькі за ўвесь 2024 год

3 траўня, Позірк. Ад пачатку года літоўскія памежнікі затрымалі 255 чалавек, якіх нацыянальныя і замежныя праваахоўныя органы вышуквалі за “розныя злачынствы або парушэнні”, паведамляе Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы.
Пераважная большасць затрыманых (221) — літоўскія грамадзяне, астатнія — замежнікі, у тым ліку грамадзяне Беларусі (6), Расіі (13), Латвіі (5), Украіны (2), Швецыі (2) ды інш.
1 красавіка САДМ рапартавала пра затрыманне 187 асоб, якія знаходзіліся ў вышуку (рост за месяц на 36,4%), у тым ліку грамадзян Літвы — 165 (+33,9%), Беларусі — 5 (+20%), Расіі — 7 (+85,7%), Латвіі — 4 (+25%), Швецыі — 2 (без змяненняў).
Паводле даных ведамства, у 2024 годзе памежнікі Літвы затрымалі 739 асоб, што былі ў вышуку, у тым ліку 686 суайчыннікаў. Грамадзян Беларусі сярод затрыманых было 6, Украіны — 8, Расіі, Малдовы і Грузіі — па 3, Вялікабрытаніі — 19 ды інш.
На пачатку красавіка 2025 года Мінск выдаў Вільнюсу літоўскага грамадзяніна Ігнаса Ёмантаса, умоўна асуджанага за фінансавыя афёры. У Беларусь мужчына спрабаваў трапіць з чужым пашпартам. Пазней ён быў прыгавораны да пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады, але прабыў у беларускай турме чатыры месяцы, пасля чаго быў экстрадаваны.
У траўні 2024 года МУС Беларусі паведаміла пра выдачу Літве 35-гадовага грамадзяніна, якога Вільнюс абвясціў у вышук па лініі Інтэрпола за групавое згвалтаванне непаўналетняй ды іншыя дзеянні.
У чэрвені таго ж года стала вядома, што Мінск экстрадаваў двух літоўскіх грамадзян: 20-гадовага мужчыну, якога Вільнюс абвясціў у міжнародны вышук “за незаконнае захоўванне з мэтай збыту буйных партый какаіну і канабісу”, а таксама 58-гадовага мужчыну — “за наўмыснае прычыненне нажом цяжкіх цялесных пашкоджанняў”.
Сілавікі і прапаганда, як правіла, выкарыстоўваюць падобныя факты для запалохвання беларускіх грамадзян, што знаходзяцца за мяжой, — праціўнікаў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, сцвярджаючы, што ўлады заходніх краін рана ці позна таксама пачнуць выдаваць людзей на запыт Мінска.
Разам з тым, гэтага не адбываецца. Летась у траўні начальнік нацыянальнага цэнтральнага бюро Інтэрпола ў Беларусі (з’яўляецца структурным падраздзяленнем МУС) Дзмітрый Мядзведзеў наракаў у эфіры тэлеканала “Беларусь 1”, што Літва і Латвія ніяк не рэагуюць на запыты беларускага боку.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская на форуме ў Седоне: Прыярытэт — вызваленне палітвязняў, спыненне замахаў РФ на Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першым квартале толькі ў Мінску і Мінскай вобласці было нанята працаўнікоў больш, чым звольненаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі Беларусі з краінамі па-за СНД за год вырасла на 45,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка