Качанава назвала “нахабнай” заяву Трампа аб вырашальным укладзе ЗША ў перамогу ў Другой сусветнай вайне

2 траўня, Позірк. “Абсалютна правільна” Аляксандр Лукашэнка называе прапагандыстаў “салдатамі інфармацыйнага фронту, таму што гэта менавіта так”, заявіла старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу (СР НС) Наталля Качанава, прымаючы кіраўнікоў і супрацоўнікаў дзяржСМІ з нагоды Дня друку (адзначаецца 5 траўня).
“Усяму свету вы кажаце праўду пра Беларусь, пра тое, як жыве Беларусь, пра тое, які беларускі народ, і пра тое, што адбываецца ў нашай краіне, — цытуе Качанаву прэс-служба СР НС. — Таму што фальсіфікацыя, хлусня апанавалі сёння сусветную інфармацыйную прастору. Людзям цяжка зарыентавацца ў гэтым патоку інфармацыі, які льецца кожны дзень”.
Чыноўніца заявіла, што нейкія сілы “сёння спрабуюць перапісаць гісторыю”. “Мы бачым, як гэта нахабна адбываецца. Узяць нават заяву [прэзідэнта ЗША Дональда] Трампа, які нядаўна заявіў, што амерыканцы выйгралі вайну, і абвясціў 8 мая Днём Перамогі. Вось чаму ваша праца, ваша стаўленне да справы так важныя”, — сказала Качанава.
2 траўня Трамп заявіў у сацсетцы Truth Social аб вырашальным унёску ЗША ў перамогі ў Першай і Другой сусветных войнах.
“Многія з нашых саюзнікаў і сяброў святкуюць 8 мая як Дзень Перамогі, але мы зрабілі больш, чым любая іншая краіна, у дасягненні пераможнага выніку ў Другой сусветнай вайне. Я пераймяноўваю 8 траўня ў Дзень Перамогі ў Другой сусветнай вайне, а 11 лістапада — у Дзень Перамогі ў Першай сусветнай вайне“, — напісаў амерыканскі прэзідэнт.
Паводле яго слоў, “прыйшоў час святкаваць” гэтыя перамогі. “Мы перамаглі ў абедзвюх войнах, ніхто нават не наблізіўся да нас па сіле, адвазе І вайсковаму майстэрству, але мы больш нічога не святкуем, таму што ў нас больш няма лідараў, якія ўмеюць гэта рабіць!” — адзначыў Трамп.
Лукашэнка яго словы пакуль не каментаваў.
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаПратэрмінаваная запазычанасць фізічных асоб па крэдытах за год вырасла на 28,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа чатыры месяцы 2025 суседнія краіны ЕС спынілі не менш за 8.444 спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 1–2 траўня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаПраз палітыку ўладаў беларусы пакідаюць Грузію, прадаюць кватэры — праваабаронца (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваМінулай ноччу на беларускіх метэастанцыях перакрыта дзевяць рэкордаў холаду (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ 2023-24 гадах колькасць беларускіх эмігрантаў у Грузіі зменшылася больш чым на тысячу (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда гандлю таварамі павялічылася ў першым квартале ў 3,2 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУклады ў банках з пачатку года зменшыліся на 1%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСавет Еўропы працягне падтрымліваць беларускія незалежныя медыя — прадстаўнік СЕМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+