Мінск 23:19

Пагалоўе буйной рагатай жывёлы зменшылася за год на 2,1%

Фота: pexels.com

2 траўня, Позірк. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы (БРЖ: каровы, быкі і інш.) па выніках студзеня — сакавіка 2025 года склала 4 млн 12 тыс. 241 — на 2,1% менш у параўнанні з аналагічным перыядам 2024-га (4 млн 97 тыс. 254), вынікае з праведзенага Позіркам” аналізу даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Падзенне зафіксавана ва ўсіх рэгіёнах. Горшая дынаміка ў Магілёўскай вобласці — 480.971 (508.760; -5,5%).

Далей ідуць: Гродзенская — 677.304 (694.281; -2,4%), Гомельская — 590.124 (603.494; -2,2%), Мінская — 910.672 (924.468; -1,5%), Брэсцкая — 859.337 (869.901; -1,2%), Віцебская — 493.833 (496.350; -0,5%).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: