Зянковіч вызвалены па просьбе адміністрацыі Трампа — прэс-сакратар Лукашэнкі
1 траўня, Позірк. “Па просьбе адміністрацыі прэзідэнта ЗША [Дональда Трампа] грамадзянін Злучаных Штатаў Амерыкі Зянковіч Юрый Леанідавіч быў вызвалены. Такое рашэнне прынята”, — заявіла 1 траўня прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант расійскаму дзяржагенцтву “РИА “Новости”.
Раней амерыканская журналістка Грэта Ван Сустэрэн (жонка намесніка спецпасланніка ЗША па Украіне Джона Коўла) апублікавала ў Х першае фота Зянковіча на волі, зробленае ў амбасадзе ЗША ў Вільнюсе.
Паводле яе, Коўл наведваў Мінск для яго вызвалення Зянковіча.
Аб вызваленні прыгаворанага ў 2022 годзе да 11 гадоў пазбаўлення волі па палітычна матываванай “справе змоўшчыкаў” беларуска-амерыканскага адваката стала вядома вечарам 30 красавіка.
У мінулым годзе Зянковіч звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі з вуснай просьбай аб памілаванні і магчымасці вярнуцца ў ЗША. Заяву ён зрабіў у прадэманстраваным 19 верасня на тэлеканале “Беларусь 1” прапагандысцкім фільме. Пазней яшчэ раз выкарыстоўваўся прапагандай для ачарнення “Радыё Свабода“.
У снежні 2022 года ў судзе Мядзельскага раёна (Мінская вобласць) адбыўся новы працэс у дачыненні да палітвязня. Мужчыну прызналі вінаватымі па арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), тэрмін яго пакарання павялічыўся на паўгода.
У жніўні 2024 года была разгледжана новая справа паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі папраўчай установы), палітвязню дадалі яшчэ два гады пазбаўлення волі.

- ЭканомікаЗа два месяцы 2026 года больш за ўсё падаражэлі кветкі, цыгарэты і камп'ютарныя курсы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа апошнія пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 70 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 13 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаУ студзені 2026 года адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі склала амаль 60 млн долараўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка


