Ціханоўская падзякавала Трампу і Дзярждэпартаменту ЗША за намаганні ў справе вызвалення Зянковіча
30 красавіка, Позірк. Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская “з вялікай радасцю даведалася пра вызваленне Юрася Зянковіча — беларускага палітвязня і грамадзяніна ЗША, несправядліва асуджанага рэжымам [Аляксандра] Лукашэнкі”.
“Гэта вынік вялікіх намаганняў. Дзякуй Прэзідэнту ЗША [Дональду Трампу], Дзярждэпартаменту і ўсім, хто працаваў дзеля яго вызвалення”, — напісала палітык у сваім тэлеграм-канале.
Разам з тым, адзначыла яна, варта памятаць, што “у беларускіх турмах застаецца больш за 1.200 палітвязняў”.
“Іх трымаюць за кратамі толькі за тое, што яны хацелі праўды, справядлівасці і свабоды. Вызваленне аднаго — гэта крок наперад. Але нашая мэта — свабода для ўсіх”, — падкрэсліла дэмлідар.
Пра вызваленне прыгаворанага ў 2022-м да 11 гадоў пазбазлення волі па палітычна матываванай “справе змоўшчыкаў” беларуска-амерыканскага адваката Юрыя Зянковіча стала вядома ўвечары 30 красавіка.

- Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара паказаў месячны рост упершыню пасля лістапада 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаДэмсілы Беларусі зацікаўленыя больш узаемадзейнічаць з ПА АБСЕ — Ціханоўская (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская абмеркавала са спікерам фінскага парламента важнасць падтрымкі праеўрапейскіх настрояў сярод беларусаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаУ першай палове 2025 года ў Беларусі звольнена на 7% працаўнікоў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка